Шумилинские спасатели организовали для старшеклассников игру-викторину «Квиз 101»

Бяспека Образование Общество

Пра згубную звычку праз квіз-гульню

У рамках рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях арганізавалі для вучняў старэйшых класаў Шумілінскай СШ№1 інтэлектуальную гульню-віктарыну «Квіз 101».

Такім чынам ратавальнікі ставілі на мэце прыцягнуць увагу моладзі да праблем курэння і пажараў, якія ўзнікаюць з-за гэтай згубнай звычкі.
Перад пачаткам гульні інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Вадзім Півавараў правёў прафілактычную гутарку пра недапушчальнасць курэння з прыкладамі наступстваў гібелі людзей на пажарах з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення. Зрабіў пры гэтым акцэнт на здаровы і бяспечны лад жыцця.
А для таго, каб мерапрыемства было пазнавальным і цікавым, супрацоўнік РАНС прапанаваў падлеткам прыняць удзел у інтэлектуальнай гульні-віктарыне «Квіз 101», дзе тры каманды спаборнічалі паміж сабой у пяці турах гульні з заданнямі. Кожная каманда хацела паказаць, наколькі яна моцная ў каверзных пытаннях віктарыны. Пераможцы атрымалі ўзнагароды.
Напрыканцы гульні старшакласнікам нагадалі пра магчымасці мабільнага дадатка «МНС Беларусі: Дапамога побач», навошта неабходны аўтаномны пажарны апавяшчальнік, спосабы праверкі яго на працаздольнасць. А яшчэ азнаёмілі з падпісной кампаніяй на часопіс «Юны ратавальнік».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *