Важнасць падтрымкі людзей, чые магчымасці абмежаваныя

Новости Общество

На мове дабра

Мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня інвалідаў, прайшло ў мінулую пятніцу ў раённым цэнтры культуры

Майстар-клас па выцінанцы ад Дома рамёстваў.

– Мы сёння ўшаноўваем людзей, якія вытрымалі ўдар лёсу, не здаліся перад цяжкасцямі і працягваюць жыць, – звярнуўся да герояў мерапрыемства старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч. – Будзьце здаровыя, ведайце, што вы заўжды можаце разлічваць на падтрымку і дапамогу дзяржавы.
У нашым раёне жыве 1022 чалавекі з інваліднасцю, у тым ліку 65 дзяцей. Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама Ларыса Жукава заўважыла, што за апошні час інфраструктура горада стала больш зручнай для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Па ўсіх правілах абсталяваны будынкі пошты, разлікова-касавага цэнтра, чыгуначнага вакзала і іншыя. У горадзе стала істотна больш парковак для інвалідаў.
– Сёння дзень, які заклікае людзей да міласэрнасці, праяўлення клопату аб тых, хто мае ў гэтым патрэбу. Нягледзячы ні на што ў вас ёсць жаданні, мэты. Няхай усё атрымліваецца, а побач будуць людзі, якія вас любяць, – сказала Ларыса Іванаўна.
У фае цэнтра культуры можна было памераць ціск і зрабіць прышчэпку. Прадстаўнікі Белаграпрамбанка прапаноўвалі адкрыць рахунак у іх банку і атрымаць за гэта падарунак. Майстры Дома рамёстваў праводзілі майстар-класы па набіванцы і вышыванцы. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі дарылі гасцям пажаданні з сюрпрызамі. Гісторыка-краязнаўчы музей прапанаваў выставу, прысвечаную памятным і знамянальным датам раёна ў 2021 годзе.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Апублікавана ў №95 ад 07.12.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *