Чем Шумилинский район может привлечь туристов? – Вопрос проанализирован на заседании президиума райсовета

Главное Новости


Чым будзем прывабліваць турыстаў

Пандэмія негатыўна паўплывала на індустрыю адпачынку. Па дадзеных Сусветнай турысцкай арганізацыі, колькасць міжнародных паездак, напрыклад, у 2020 годзе знізілася на 74%, эканамічныя страты гіганцкія.
Многія краіны закрылі свае граніцы, і аматары падарожнічаць былі абмежаваныя ў сваіх жаданнях паглядзець на замежныя прыгажосці і славутасці і адпачыць там. У той жа час ажывіўся інтарэс беларусаў да ўнутранага турызму, да мясцовых краявідаў і турыстычных маршрутаў. Як у гэтым плане выглядае Шуміліншчына турыстычная, што мы сёння можам прапанаваць турыстам і што варта развіваць – гэтыя пытанні былі абмеркаваны на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое прайшло пад кіраўніцтвам старшыні райсавета Мікалая Будневіча.

З дакладам пра стан і меры па далейшым развіцці турыстычнай галіны Шумілінскага раёна выступіў галоўны спецыяліст райвыканкама Дзмітрый Дубоўскі.
Дакладчык адзначыў, што ў Шумілінскім раёне вядзецца работа па развіцці турыстычнай галіны, накіраваная на ўдасканаленне турыстычнай інфраструктуры, у рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Беларусь гасцінная» на 2021-2025 гады. Экспарт турыстычных паслуг ажыццяўляе раённая арганізацыя «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» (арганізацыя паляўнічых тураў) і УП ЖКГ Шумілінскага раёна (паслугі па размяшчэнні). Па стане на 1 лістапада экспарт турыстычных паслуг склаў 3,9 тыс. долараў ЗША (102,6%).
Дакладчык падрабязна расказаў пра стан турыстычнай галіны Шуміліншчыны па розных напрамках: прамысловы, экалагічны, паляўнічы, актыўны (спартыўны, патрыятычны), рэлігійны, падзейны турызм і аграэкатурызм. Былі адзначаны як станоўчыя моманты, так і недапрацоўкі ў плане развіцця сферы. Былі заслуханы справаздачы прадстаўнікоў Шумілінскага лясгаса, заказніка «Казьянскі», Шумілінскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра.
Па словах Д. М. Дубоўскага, планаў па далейшым развіцці турыстычнай галіны шмат. Па-першае, варта распрацоўваць і абнаўляць экскурсіі і туры па Шумілінскім раёне, у тым ліку віртуальныя, аўдыягіды, а таксама маршруты для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Плануецца стварыць турысцка-рэкрэацыйны кластар у в. Лескавічы, які аб’яднае аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны, прыродныя аб’екты і г. д. Трэба развіваць тэрыторыю заказніка «Казьянскі» як аб’екта экалагічнага турызму, прамысловы турызм як на ОКЗ, так і іншых прадпрыемствах, распрацоўваць тэму брэндзіравання, атрымліваць атэстацыю гіда-экскурсавода. Усё гэта прадугледжвае, безумоўна, і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Каардынатарам па выкананні дзяржаўнай праграмы «Беларусь гасцінная» па Шумілінскім раёне з’яўляецца турысцка-інфармацыйны цэнтр, створаны на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, дзе ў штатным раскладзе з нядаўняга часу ўведзены 0,5 стаўкі інструктара-метадыста па турызме. На сайце ФАЦ Шумілінскага раёна створаны раздзел, прысвечаны турызму і турыстычнаму патэнцыялу раёна.
На пасяджэнні прэзідыума было таксама разгледжана пытанне аб рабоце Маладзёжнага парламента пры Шумілінскім раённым Савеце дэпутатаў. З дакладам выступіў старшыня Маладзёжнага парламента Аляксандр Сядзельнікаў.
Па абмеркаваных пытаннях прыняты пастановы.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №95 ад 07.12.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *