Возбуждено 6 уголовных дел в отношении обязанных особ – за неуплату алиментов и прогулы

Новости Происшествия

Грошы прыйдзецца вярнуць!

– З пачатку года следчымі аддзела ўзбуджана 6 крымінальных спраў у адносінах да абавязаных асоб, – адзначыў начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Яўген Іваноў. –Усе справы ўзбуджаны па фактах шматлікіх прагулаў асоб, якія павінны кампенсаваць дзяржаве сродкі на ўтрыманне дзяцей.

Нядаўна следчыя райаддзела закончылі расследаванне крымінальнай справы ў адносінах да 50-гадовай грамадзянкі Н., якая, будучы абавязанай асобай, здзяйсняла шматлікія прагулы. Гэту жанчыну добра ведаюць у райаддзеле: толькі за мінулы год на яе тройчы ўзбуджалі крымінальныя справы.
«Жанчыну пазбавілі бацькоўскіх правоў у 2006 годзе, – расказвае старшы следчы райаддзела Кацярына Каяновіч. – Сродкі на ўтрыманне дзіцяці яна практычна не выплачвала. З кожным годам сума станавілася ўсё больш і больш. Ужо і сын вырас, а жанчына будзе абавязанай асобай да таго часу, пакуль поўнасцю не кампенсуе сродкі».
У лютым мінулага года суд прысудзіў жанчыне 200 гадзін грамадскіх работ, у ліпені – 2 месяцы арышту, у верасні – тры месяцы арышту і прымусовае лячэнне ад алкагалізму. «Усе гэтыя крымінальныя справы падобныя, быццам напісаны пад капірку, – адзначае Кацярына Каяновіч. – Уладкавалі на работу ў адно сельгаспрадпрыемства. Здзейсніла шматлікія прагулы, прычына якіх – празмернае ўжыванне спіртных напіткаў». Не выключэнне і апошняя крымінальная справа, узбуджаная на грамадзянку Н.
У красавіку жанчыну ў чарговы раз уладкавалі на работу, у гэтым месяцы ў яе адзін прагул. У наступным месяцы ўжо было 7 прагулаў, а праз пэўны час зусім перастала хадзіць на работу. Падчас расследавання крымінальнай справы жанчына так і не растлумачыла следчым прычыну сваіх шматлікіх прагулаў. Хаця прычына толькі адна – п’янства жанчыны.
Следства завершана. Неўзабаве адбудзецца суд. На гэты раз жанчыне пагражае рэальны тэрмін: згодна з заканадаўствам яна можна пазбавіцца волі на тэрмін да двух год.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №95 ад 07.12.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *