Маці Ганны Сола прымае віншаванні

Главное Новости Спорт, туризм

Маці Ганны Сола прымае віншаванні

У гэтыя дні ў вёску Завяззе, да маці вядомай біятланісткі Ганны Сола Алены Пятроўны, паступаюць шматлікія званкі. Родныя, знаёмыя і сябры віншуюць з бліскучым выступленнем Ганны на Кубку свету па біятлоне.

Сяргей Галынчык і Мікалай Будневіч віншуюць Алену Сола.

У пачатку тыдня ў госці да Алены Пятроўны Сола завітала раённае кіраўніцтва – старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч.
«Мы прыехалі, каб павіншаваць вас з перамогамі дачкі і выказаць словы шчырай удзячнасці за годнае выхаванне, – сказаў Сяргей Галынчык, уручаючы кветкі. – Мы таксама, як і вы, сочым за выступленнем нашай зямлячкі, радуемся яе поспехам. Мы ганарымся разам з вамі землякамі, якія праслаўляюць на міжнародным узроўні наш раён, нашу краіну».
Алена Пятроўна расказала, што за выступленнямі дачкі сочыць пільна, не прапускае ніводнага эфіру. «Перажываю, канечне, эмоцыі перапаўняюць, без слёз радасці не абыходзіцца, – прызналася маці спартсменкі. – Апошні раз Аня была дома ў пачатку кастрычніка, часцей не выходзіць – трэніроўкі, спаборніцтвы. Сумую па дачцэ і вельмі чакаю».
Раённае кіраўніцтва таксама пацікавілася ўмовамі жыцця Алены Пятроўны Сола, спыталі, якія праблемы яе хвалююць.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №98 ад 17.12.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *