Районная спартакиада в Шумилино определила победителей

Новости Спорт, туризм

Пераможцы вызначыліся

На мінулым тыдні завяршылася раённая спартакіяда.

Пераможцы спаборніцтва па гіравым спорце
Іван Маскалькоў і Дзмітрый Галуза.

На пачатку тыдня вызначыліся лепшыя шашысты. Генадзь Язымаў з Раёна электрычных сетак пацвердзіў свой высокі клас і выйграў спаборніцтва. Прызавую тройку дапоўнілі Віталь Шавяка (аддзел па адукацыі райвыканкама) і Павел Манак (Обальскі керамічны завод).

Удзельнікі спартакіяды

 

Насычаным выдаўся вечар серады: адбыліся спаборніцтвы па чаўночным бегу і кідках у баскетбольнае кальцо. У чаўночным бегу перамогу святкавала каманда «Участак электрасувязі “Белтэлекам” — раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях», другі вынік у каманды аддзела па адукацыі райвыканкама, трэцяе – у Обальскага керамічнага завода.
Дзмітрый Дубоўскі (зборная каманда «Райвыканкам — дзіцячая школа мастацтваў») перамог у кідках у баскетбольнае кальцо. На другім месцы Андрэй Лялюга (аддзел па адукацыі райвыканкама»), на трэцім – Аляксандр Габец (Шумілінскі лясгас).
У спаборніцтвах па настольным тэнісе перамагла Анатаніна Караленка (аддзел па адукацыі райвыканкама), другой стала Вікторыя Жукава («Райвыканкам — дзіцячая школа мастацтваў»), трэцяй – Рыта Бяззубенка («Участак электрасувязі “Белтэлекам” — раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях»).
Галоўны суддзя спартакіяды Сяргей Каржуеў адзначыў, што ў выніковай табліцы спартакіяды перад двума заключнымі днямі спартакіяды на верхніх радках разгарнулася вельмі ўпартая барацьба.
Перад спаборніцтвамі, якія павінны былі прайсці ў пятніцу і суботу, на першы радок вырвалася каманда «Аддзел па адукацыі райвыканкама». Яна на адно ачко апярэджвала «Шумілінскі лясгас». Трэцяя каманда – «Обальскі керамічны завод» – адставала ад першай каманды на два ачкі.
У пятніцу прайшлі спаборніцтвы па дартсе і стральбе з пнеўматычнай зброі. У стральбе з пнеўматычнай зброі сярод мужчын перамогу атрымаў Сяргей Мураўёў («Райвыканкам — дзіцячая школа мастацтваў») другім стаў Аляксей Шпакаў (УП ЖКГ), трэцім – Дзмітрый Красоўскі («Участак электрасувязі “Белтэлекам” — раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях»). Сярод жанчын прызавая тройка наступная: першае месца – Аксана Ільінец («Райвыканкам — дзіцячая школа мастацтваў»), другое Галіна Міглан (Шумілінскі лясгас), трэцяе – Вольга Вежнавец (ОКЗ).
У дартсе лепшы вынік сярод мужчын у Аляксея Курачова (Обальскі керамічны завод), другім стаў Андрэй Мазанкоў («Райвыканкам — дзіцячая школа мастацтваў»), трэцім – Аляксей Цімафееў («Раён газазабеспячэння — раённы аддзел унутраных спраў»). Сярод жанчын перамагла Юлія Русецкая (УП ЖКГ), дапоўнілі прызавую тройку Таццяна Саўчанка («Райвыканкам-дзіцячая школа мастацтваў») і Марына Аляксеенка («Раён электрычных сетак — раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»).
Апошні дзень спартакіяды пачаўся з узнагароджвання лепшых валейбольных калектываў. Медалі і дыпломы ўручылі намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава і старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Наталля Хамаганава. Званне лепшай каманды выйгралі валейбалісты «Участка электрасувязі “Белтэлекам” — раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях», другое месца ў «Раёна газазабеспячэння — раённага аддзела ўнутраных спраў»), трэцяе – у зборнай «Райвыканкам — дзіцячая школа мастацтваў»).
Завяршалі спартакіяду спаборніцтвы на гіравым спорце. Перамог Дзмітрый Галуза («Шумілінскі лясгас»), другое месца ў Івана Маскалькова («Участак электрасувязі «Белтэлекам» — раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях»), трэцяе – у Аляксея Цімафеева («Раён газазабеспячэння — раённы аддзел унутраных спраў»).
Агульныя вынікі раённай спартакіяды: першае месца – «Райвыканкам — дзіцячая школа мастацтваў», другое – «Аддзел па адукацыі райвыканкама», трэцяе – «Шумілінскі лясгас», чацвёртае – «Участак электрасувязі «Белтэлекам» — раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях», пятае – «Обальскі керамічны завод», шостае – «Раён газазабеспячэння -раённы аддзел унутраных спраў»). Кубкі пераможцаў і прызёраў будуць уручаны кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў 24 снежня на пасяджэнні райвыканкама.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №99 ад 21.12.2022 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *