Неделя родительской любви. Спорт объединил всех

Семья Спорт, туризм

Сям’я, улюблёная ў  каратэ

Знаёмцеся: сям’я Сталяровых. Сям’я каратыстаў. Гаспадар сям’і Аляксей мае жоўты пояс з зялёнай паласой, 5 кю, жонка Юлія мае сіні пояс, 8 кю, у іх сына Харытона сіні пояс з жоўтай паласой, 7 кю.

Агісторыя пачалася ў Мішневічах, адкуль родам Аляксей і Юлія. Будучы старшакласнікам, Аляксей пабачыў, як да знаёмых прыехаў сын і пачаў паказваць прыёмы каратэ. Хлопчык напрасіўся ў «вучні» і ўсё лета займаўся ўсходнім адзінаборствам. Як зараз прызнаецца, улюбіўся ў каратэ на ўсё жыццё.

Затым у Аляксея была вучоба, армія. І ўсюды хлопец стараўся займацца любімым усходнім адзінаборствам, хаця, зразумела, больш на аматарскім узроўні.

Юля пачала сустракацца з Аляксеем, калі пайшла вучыцца ў Віцебскае медвучылішча, а пазнаёмілася, калі ёй было 9 год. 23 лютага 2012 года яны ажаніліся, Аляксей жыў у Шуміліне і працаваў у раённым участку электрасувязі. Праз год у сям’і з’явіўся Харытон. Аляксей часта расказваў малому пра каратэ з абяцаннем абавязкова адвесці яго ў секцыю.

У 2020 годзе ў сям’і Сталяровых з’явіўся аўтамабіль «Лада Веста». Аляксей адразу жа ўступіў у віцебскі аўтамабільны клуб «Веста». І высветлілася, што кіраўнік клуба Уладзіслаў Сляднёў – каратыст. Праз тыдзень Аляксей бярэ Харытона і вязе ў Віцебск у секцыю каратэ, Юлія паехала з імі за кампанію. Адна трэніроўка, другая. Два месяцы Сталяровы тройчы на тыдзень ездзілі ў абласны цэнтр. Аднойчы сенсей Вячаслаў Маханько падышоў да Юліі: «Чаго сядзіш? Апранай кімано і ідзі да сям’і, трэніруйся». І яна пайшла, трэба было бачыць вочы Аляксея і Харытона – шчаслівыя і з гонарам за жонку і маці. Яна за адну трэніроўку палюбіла  каратэ раз і назаўсёды.

Праз два гады сям’я Сталяровых прыняла рашэнне адкрыць у Шуміліне секцыю па каратэ. На сённяшні дзень каратэ ў райцэнтры займаюцца каля 50 чалавек, як дзяцей, так і дарослых.

– Поспех і каратыста, і проста чалавека – у яго надзейным тыле, – падсумоўвае Аляксей і Юлія. – У нас ён ёсць – гэта наша сям’я.

Мы заўсёды падтрымліваем адзін аднаго як у нашым агульным захапленні, так і ў жыцці.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *