Шествие Дедов Морозов в Шумилино даёт старт новогодней программе мероприятий

Главное Культура Новости

Зорны час Дзедаў Марозаў

Навагодняя праграма мерапрыемстваў

фото из архива редакции

На гэтым тыдні стартуюць навагоднія мерапрыемствы. Яны будуць ладзіцца па ўсім раёне, але пераважная большасць пройдзе ў Шуміліне. Не прапусціце! А пачынаецца ўсё з шэсця Дзедаў Марозаў і адкрыцця галоўнай ёлкі раёна.

24 снежня ў 16.00 – тэатралізаванае прадстаўленне «Новы год крочыць па планеце» (шэсце Дзедаў Марозаў і адкрыццё ёлкі ў парку);
25 снежня ў 11.00 і 13.00 – у Шумілінскім раённым цэнтры культуры адбудзецца прэм’ера інтэрактыўнага спектакля-казкі «Навагоднія прыгоды ў трыдзявятым царстве».
Казку таксама пакажуць 26 снежня ў 12.00 і 28 снежня ў 11.00;
25 снежня з 17.00 да 19.00 у парку пройдзе забаўляльная праграма «Час забаў ля навагодняй ёлкі»;
28 снежня ў Цэнтры культуры будзе ладзіцца навагодні ранішнік (раённая ёлка) у рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»;
29 і 30 снежня (у 10.00 і 16.00) для дзяцей расчыніць дзверы рэзідэнцыя шумілінскага Дзеда Мароза. Хлопчыкаў і дзяўчынак чакае незвычайнае прадстаўленне з інтрыгуючай назвай «Рэзідэнцыя адна, а Дзедаў Марозаў два»;
29 і 30 снежня з 17.00 да 21.00, а таксама 31 снежня з 10.00 да 16.00 будзе арганізавана выязное тэатралізаванае прадстаўленне-віншаванне на даму «Спяшым павіншаваць вас з Новым годам!» (па заяўках жадаючых, званіце па тэлефоне 5-73-85, паслуга платная);
30 снежня з 17.00 да 19.00 можна будзе скарыстацца відэасувяззю з Дзедам Марозам «Дзед Мароз пад Новы год радасць у кожны дом нясе» (па заяўках жадаючых, званіце па тэлефоне 5-73-85, паслуга платная);
31 снежня будзе арганізаваны выязны дабрачынны ранішнік «Лабараторыя навагодніх дзівосаў» для дзяцей, якія знаходзяцца ў раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры;
1 студзеня ў навагоднюю ноч з 1.00 да 4.00 аматараў павесяліцца ў гарадскім парку чакае інтэрактыўная танцавальная пляцоўка і тэатралізаванае прадстаўленне «Чарадзейства навагодніх агнёў», а ў Цэнтры культуры з 2.00 да 5.00 – дыскатэка для моладзі «Навагодні дыскабум»;
2 студзеня ў парку – танцавальна-забаўляльная праграма «Навагодні настрой» (з 17.00 да 19.00);
2 студзеня – гульнявая праграма «Зорны час» (Цэнтр культуры, 15.00);
3 студзеня – клубная віктарына «Усё пра Новы год» (Цэнтр культуры, 14.00);
3, 4, 6 студзеня (11.00) – паказ мультфільмаў і кінафільмаў у раённым цэнтры культуры;
4 студзеня – танцавальная праграма «Цікі-Токі» (Цэнтр культуры, 15.30 – 17.00);
5 студзеня – забаўляльная праграма «Навагодні інстаграм» (Цэнтр культуры, 11.00);
5 студзеня – дабрачынны тэатралізаваны канцэрт «Святло Нараджэння Хрыстова» (Цэнтр культуры, 17.00);
6 студзеня – квэст-гульня «Калядны клад» (парк, 15.00);
8 студзеня – забаўляльная праграма «Дружная кампанія» (Цэнтр культуры, 12.00);
9 студзеня – клубная гульнявая праграма «Вясёлая мятла» (парк, 14.00).
Святочныя мерапрыемствы будуць ладзіцца ва ўсіх клубах, бібліятэках, школах і дзіцячых садах раёна.
Апублікавана ў №100 ад 24.12.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *