Віншаванне з Нараджэннем Хрыстовым ад Анджэя Юхневіча і расклад набажэнстваў

Духоўнае Новости Общество

Шаноўныя хрысціяне і людзі добрай волі!

Перажываючы свята Божага Нараджэння, жадаем вам глыбокага супакою ад нованароджанага Збавіцеля.

Няхай немаўлятка Езус нараджаецца таксама на простым «сене» вашай штодзённасці, а ўсведамленне таго, што ён прыйшоў да нас і застаецца паміж намі назаўсёды, вас ніколі не пакідае.
Няхай кожны з нас будзе здольны, як Марыя і Юзэф, несці Езуса ў сваіх абдымках святла.
Спакойных і радасных Святаў Божага Нараджэння!
Айцец Анджэй ЮХНЕВІЧ ОМІ,
настаяцель прыхода Маці Божай Фацімскай у Шуміліне.

Расклад набажэнстваў:
25 снежня – I дзень Святаў
0.00 – Пастэрка ў Шуміліне;
9.00 – Імша ў Шуміліне;
11.30 – Імша ў Мішкавічах;
13.00 – Імша ў Обалі.
26 снежня – II дзень Святаў
(Нядзеля Святой Сям’і)
9.00 – Імша ў Шуміліне;
11.30 – Імша ў Мішкавічах;
13.00 – Імша ў Обалі;
19.00 – Імша ў Шуміліне. 
Апублікавана ў №100 ад 24.12.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *