Шумилинский лесхоз приготовил много новогодних подарков для детей района

Новости Общество Экономика

Лясгас дорыць падарункі

У рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці», якая зараз праходзіць па ўсёй краіне, актыўны ўдзел прымае Шумілінскі лясгас.

Шумілінскі лясгас у Кардонскай школе

Кіраўніцтва лясной гаспадаркі раёна вырашыла заахвоціць установы адукацыі і іх вучняў, якія штогод прымаюць актыўны ўдзел у экалагічных акцыях і дапамагаюць лесаводам. Так, вучні Башнёўскай яслі-сад-базавай школы – частыя памочнікі ў лясным гадавальніку ў Полцеве, школьнікі Кардонскай СШ штогод прымаюць непасрэдны ўдзел у пасадках лясных культур.
На мінулым тыдні прадстаўнікі лясгаса наведалі навучальныя ўстановы, падзякавалі калектывам за аказаную дапамогу, павіншавалі з надыходзячым Новым годам і ўручылі падарункі. Вучні Башнёўскай школы атрымалі навагоднія цацкі, спортінвентар і іншыя неабходныя прылады, а Кардонская школа атрымала музычны цэнтр.
Акрамя таго, Шумілінскі лясгас сёлета выступіў спонсарам навагодніх салодкіх падарункаў для ўсіх школ і дашкольных устаноў раёна.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №101 ад 28.12.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *