А Снегурочка в Шумилинском районе проехалась с подарками по фермам

Новости Сельское хозяйство

Снягурка прыехала і на фермы

Перад Новым годам райкам прафсаюза работнікаў АПК і прафсаюзныя камітэты сельскагаспадарчых прадпрыемстваў заклапочаны тым, каб ніводны работнік не застаўся без віншаванняў. 1200 падарункаў закупіў прафсаюз АПК і напярэдадні свята развез па фермах, майстэрнях, складах, канторах.

На дабрачынную акцыю «Прафсаюз віншуе» мы завіталі на фермы Цэнтр-1 і Цэнтр-2 у аг. Светласельскі УП «Шумілінскі райаграсэрвіс». У пакоі адпачынку тут адчувалася сапраўднае свята: прыбраная ёлка да столі, гірлянды, сняжынкі. Да жывёлаводаў з тартамі і гарбатай прыехалі дырэктар прадпрыемства Сяргей Бегуноў і яго намеснік Таццяна Сасновіч. Яны падзякавалі жывёлаводам за работу, пажадалі далейшых поспехаў і дабрабыту. Цёплыя словы ў адрас работнікаў фермаў сказала старшыня прафсаюзнай арганізацыі Алена Пудава. Яна выказала надзею, што на фермах будуць добрыя надоі і прывагі, бо менавіта ад гэтага залежыць дабрабыт прадпрыемства і кожнага работ-ніка. Ад прафсаюза работнікі атрымалі па салодкаму падарунку, ад прадпрыемства – падарункі для дзяцей жывёлаводаў.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова падзякавала работнікам фермаў за старанне, шчырасць, працавітасць і вытрымку. Уручыла для пакояў адпачынку ферм насценныя гадзіннікі, а для жывёлаводаў – кубкі для чаю.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №1 от 06.01.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *