Дэпутат Ірына Палякова падтрымала дабрачынную акцыю «Нашы дзеці»

Новости Общество

Падарункі ад дэпутата парламента

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Палякова падтрымала дабрачынную рэспубліканскую акцыю «Нашы дзеці» і прыехала  ў Шумілінскі раён з падарункамі да Новага года.

Разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Будневічам Ірына Палякова наведала Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Дэпутат пажадала работнікам і наведвальнікам цэнтра моцнага здароўя, дабрабыту, добрых сяброў, уручыла салодкія падарункі і разнастайныя матэрыялы для заняткаў у гуртках. Такі сюрпрыз самы патрэбны і чаканы, бо для інвалідаў у цэнтры працуюць 14 гурткоў, а для пажылых людзей – 13, адзначыла падчас сустрэчы загадчыца аддзялення для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Ларыса Забаўская.
У гэты ж дзень Ірына Палякова пабывала ў дзіцячым аддзяленні райбальніцы, дзе на той час лячылася дваццаць дзяўчынак і хлопчыкаў. «Вы ратавальнікі дзіцячых жыццяў! – так звярнулася дэпутат да медперсаналу бальніцы. – Няхай галоўным у вашай рабоце будзе прафілактыка. А хворых няхай будзе як мага менш». Ірына Палякова і Мікалай Будневіч пажадалі медыкам і іх пацыентам здароўя і вясёлага настрою падчас Новага года і Калядаў. Ад райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў дзіцячае аддзяленне атрымала салодкія падарункі, а Ірына Палякова ўручыла дзецям настольныя гульні, цукеркі і фрукты.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №1 от 06.01.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *