Вольга Пусянкова: «Гэты дакумент аб’ядноўвае»

Актуалии

«Гэты дакумент аб’ядноўвае»

Вольга Пусянкова, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК:

– Правядзенне рэферэндуму па прыняцці змяненняў у Канстытуцыю лічу паступальным крокам у развіцці дзяржавы. На маю думку, палажэнні Канстытуцыі перш за ўсё павінны быць накіраваны на захаванне жыцця і здароўя людзей, умацаванне дзяржаўнага ладу.

Прайшло ўжо многа абмеркаванняў змяненняў у Асноўны закон на розных узроўнях. У кожнага грамадзяніна Беларусі была і ёсць магчымасць выказаць свае думкі. Упэўнена, што дакумент, які аб’ядноўвае нас, грамадзян Беларусі, будзе дзейсным у вырашэнні ўсіх на-дзённых праблем.
З задавальненнем прыму ўдзел у рэферэндуме і лічу, што гэта павінен зрабіць кожны чалавек, якому неабыякавы лёс краіны.
Для мяне самае важнае – гэта замацаванне паняцця шлюбу як саюза мужчыны і жанчыны. Не магу ўявіць сям’ю інакш. Сямейныя каштоўнасці вельмі важныя, бо ў выхаванні дастойнага грамадзяніна сваёй краіны многае залежыць ад сям’і.
Чытаючы праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, звярнула ўвагу на тыя сацыяльныя гарантыі, якія ў ім прадугледжаны для жыхароў краіны. Кожны з нас мае права на адукацыю. Прычым, на бясплатнай аснове гарантуецца даступнасць агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Сярэднеспецыяльная і вышэйшая адукацыі даступныя для ўсіх у адпаведнасці са здольнасцямі кожнага.
У праекце Канстытуцыі адзначана, што дзяржава стварае ўмовы даступнага для ўсіх грамадзян медыцынскага абслугоўвання. Але накладвае абавязак клапаціцца пра сваё здароўе. Ёсць магчымасць карыстацца аздараўленчымі ўстановамі, санаторыямі і прафілакторыямі. Умацаваць сваё здароўе можна і ў спартыўных залах, на стадыёнах. І гэтай магчымасцю карыстаюцца многія жыхары нашага раёна.

Апублікавана ў №2 ад 11.01.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *