12 августа – День строителя

Актуалии Экономика

А. Ю. Крыўко і У. Ф. Цітоў

«Нашы аб’екты – па ўсяму раёну»
На аснове паявых узносаў калгасаў і саўгасаў раёна ў 1958 годзе была створана Сіроцінская міжкалгасная будаўнічая арганізацыя. Старшынёй быў прызначаны І. П. Міхайлаў. У 1962 годзе арганізацыя была перайменавана ў Шумілінскую. Сваю сённяшнюю назву і статус Дачыннага камунальнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства “Шумілінская ПМК-70” набыла 10 сакавіка 2003 года.
«Асноўная задача ПМК – будаўніцтва аб’ектаў сацыяльнага быту, вытворчага, невытворчага і жыллёвага прызначэння, – кажа дырэктар прадпрыемства Аляксей Юр’евіч Крыўко. – У ПМК працуе 200 чалавек. Два гады таму перайшлі да будаўніцтва шматкватэрных дамоў. Аб’ём падрадных работ у дзеючых цэнах за мінулы год выкананы на суму 13 мільярдаў 859 мільёнаў рублёў, за першае паўгоддзе гэтага года – на 8 мільярдаў 254 мільёны рублёў, перавыканалі даведзенае заданне на 13%. Тэмп росту ў параўнанні з мінулым годам склаў 138,5%. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі – 138,9 %, прыбытак ад рэалізацыі склаў 106,7 %. Думаем, у другім паўгоддзі спрацуем яшчэ лепш. Адна з нашых галоўных праблем – нерытмічнае фінансаванне аб’ектаў».

Рыхтуецца да здачы новы дом у Шуміліна

У мінулым годзе сіламі ПМК-70 уведзена ў эксплуатацыю 8 жылых дамоў агульнай плошчай 5117 квадратных метраў – у ААТ “Прыдзвінскі”, КУСГП “Сіроцінскі”, СФГ Раднік”, у Обалі і Шуміліне. Сёлета пачнуць будаўніцтва яшчэ аднаго 40-кватэрнага жылога дома ў райцэнтры. Праводзяць таксама рэканструкцыю малочна-таварнай фермы на 600 галоў у Амбросавічах. Зараз працуюць на будаўніцтве царквы ў райцэнтры, займаюцца рамонтам фізкультурна-аздараўленчага комплексу і рэканструкцыяй фермы Язвіна. Плануюць у гэтым годзе яшчэ адрамантаваць фермы Заўсыска, Мосарава, Ляжні, Баёўка.
“Будуем з перспектывай на будучыню, – дадае галоўны інжынер У. Ф. Цітоў. – Нашы аб’екты на ўсяму раёну. Аздараўленчы лагер для дзяцей у Амбросавічах, раённая бальніца, дзіцячыя сады і школы, раённы вузел сувязі, дом культуры, будынкі міліцыі, пракуратуры, ваенкамата – гэта далёка не ўвесь спіс аб’ектаў, якія ўзведзены калектывам ПМК-70».
Надрукавана ў №62 ад 07.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *