В комбайнах курить нельзя!

Актуалии Бяспека Экономика

Курцоў біце па кішэні
Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях зараз практычна кожны дзень выязджаюць у гаспадаркі раёна, правяраюць зернесушылкі і склады. Адзін з такіх рэйдаў разам  з памочнікам пракурора А. Гасанавым быў праведзены на мінулым тыдні.
Мы пабывалі на зернесушылцы ў Башнях (ААТ “АграБаравінка”), на двух зернесушыльных комплексах у Светласельскім, што ў “Шумілінскім райаграсэрвісе” і ў Крывым Сяле (ААТ “Прыдзвінскі”).
Праінструктавалі людзей аб мерах пажарнай бяспекі, правялі своеасаблівы экзамен на ўменне карыстацца вогнетушыцелямі. Грубых парушэнняў не было выяўлена. Калі, зразумела, не ўлічваць тое, што адзін з аператараў зернесушылкі ў Крывым Сяле курыў на рабочым месцы. Калі іскра ўпадзе на сухое зерне ці ворах – бяды не абярэшся. Аператар прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Хочацца нагадаць механізатарам, што забараняецца курыць у камбайнах і іншай сельгастэхніцы, а таксама на жніўным полі.
А. ЛЯВОНАЎ, інспектар нагляду і прафілактыкі РАНС.
Надрукавана ў №61 ад 12.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *