Кубак у футбалістаў з Гарадка

Новости Спорт, туризм

Кубак у футбалістаў з Гарадка

У нядзелю, 9 студзеня, у спартыўнай зале СДЮШАР прайшоў калядны турнір па міні-футболе, арганізатарам якога выступіў фізкультурна-аздараўленчы цэнтр.

За перамогу змагаліся тры каманды з нашага раёна (зборная Шумілінскага раёна «Белая Русь», «Шуміліна-1» і зборная Обалі), а таксама дзве гасцявыя каманды – з Гарадка і Полацкага раёна.
Футбалісты добра падрыхтаваліся да спаборніцтваў, як вынік – цікавыя і напружаныя сустрэчы. Першае месца на турніры «ўзялі» футбалісты з Гарадка, другое месца ў зборнай Шумілінскага раёна «Белая Русь», дапоўнілі прызавую тройку полацкія футбалісты.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №2 ад 11.01.2022 г.

На пляцоўцы футбалісты з каманд зборная Шумілінскага раёна «Белая Русь» і «Шуміліна-1».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *