Юные шумилинские волейболистки стали третьими в области

Новости Спорт, туризм

Будучыня шумілінскага валейболу

6 студзеня стала адметным для юных валейбалістак, якія займаюцца ў СДЮШАР: у спартыўнай школе прайшлі ўрачыстасці з нагоды заваявання трэцяга месца шумілінскай каманды ў абласной дзіцяча-юнацкай валейбольнай лізе сярод дзяўчат 2009-2010 гадоў нараджэння.

Каманда Шумілінскай СДЮШАР 2009-2010 гадоў нараджэння.

Гераінямі ўрачыстасцяў сталі Дар’я Абраменка, Вікторыя Шкулава, Услада Голуб, Лізавета Сцяпанава, Ангеліна Іванова, Таццяна Лазука, Лізавета Ходзюш, Ганна Церашчук, Соф’я Казлоўская, Дарына Волкава, Марыя Іванова, Аліна Русакова, Дар’я Быстрова і трэнер Людміла Харкавец. Віншавалі каманды з першым сур’ёзным спартыўным дасягненнем галоўны спецыяліст райвыканкама Дзмітрый Дубоўскі і дырэктар СДЮШАР Алег Асташонак. Яны выказалі ўпэўненасць, што дзяўчаты падтрымаюць высокі ўзровень шумілінскага валейболу і будуць радаваць валейбольных прыхільнікаў перамогамі на абласных і рэспубліканскіх турнірах.
– У нас вельмі юная каманда, – падсумавала Людміла Харкавец. – Дзяўчаты займаюцца ўсяго толькі другі год. Я бачу, як яны стараюцца на трэніроўках, як хочуць навучыцца большаму. А выніковае трэцяе месца ў абласной лізе – добры старт для каманды.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №2 ад 11.01.2022 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *