Дэпутат Ірына Палякова і старшыня райсавета Мікалай Будневіч сустрэліся з калектывам ОКЗ

Главное Новости

«Мы нераўнадушныя да будучыні дзяржавы»

Ірына Палякова і Мікалай Будневіч на сустрэчы з калектывам Обальскага керамічнага завода.

У працоўных калектывах раёна ідзе актыўнае абмеркаванне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі. На мінулым тыдні ў шэрагу арганізацый у абмеркаванні бралі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Палякова і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч.

У актавай зале Обальскага керамічнага завода сабраліся работнікі прадпрыемства, якія хацелі паслухаць дэпутата як эксперта, які даступна расказаў пра праект Канстытуцыі, пра змяненні і дапаўненні, якія ўнесены ў семдзесят артыкулаў Асноўнага Закона. Ірына Міхайлаўна адзначыла, што кожнае слова, якое закладзена ў Канстытуцыю, мае важнае значэнне для разумення арыенціраў развіцця нашай дзяржавы. Вялася гаворка пра захаванне нацыянальнай самабытнасці і суверэнітэту, культурных і духоўных традыцый.
Прыярытэтам сацыяльнай палітыкі Беларусі застаецца ахова інтарэсаў грамадзян і падтрымка людзей, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі. Асаблівая ўвага надаецца падтрымцы сем’яў з дзецьмі, моладзі, клопату дзяржавы пра пажылых людзей і інвалідаў – гэтыя прапановы поўнасцю падтрымалі абальчане.
Адно з новаўвядзенняў у Канстытуцыі – сацыяльная адказнасць грамадзян перад грамадствам і дзяржавай, захаванне і ўмацаванне ўласнага здароўя. Наконт гэтага існуюць розныя пункты погляду, і зараз з розных абласцей рэспублікі паступаюць слушныя прапановы. Іх могуць унесці і жыхары Шуміліншчыны, адзначыла Ірына Міхайлаўна.

Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №4 ад 18.01.2022 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *