Ірына Палякова: «Мы павінны даказаць усяму свету, што беларусы – самастойныя, незалежныя, міралюбівыя»

Актуалии

У працоўных калектывах раёна ідзе актыўнае абмеркаванне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі.

Падчас наведвання ТАА «Вежа»

 

 

 

 

На мінулым тыдні ў шэрагу арганізацый у абмеркаванні бралі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Палякова і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч.

сустрэлася з работнікамі райветстанцыі і «Вежы». На прадпрыемствах выступіў Мікалай Будневіч, які нагадаў землякам, што кожны аўторак і чацвер пры раённай бібліятэцы працуе грамадская прыёмная, куды можна звярнуцца са сваімі прапановамі па праекце абнаўлення Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
На ўсіх сустрэчах з калектывамі шумілінскіх прадпрыемстваў Ірына Палякова заклікала да грамадзянскай актыўнасці і абавязковага удзелу ў рэферэндуме. «Мы павінны даказаць усяму свету, што беларусы – самастойныя, незалежныя, міралюбівыя, і мы самі ў сваёй краіне прымаем рашэнні, што мы нераўнадушныя да будучыні нашай дзяржавы», – адзначыла дэпутат.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №4 ад 18.01.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *