7 мая – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

Актуалии Официально

Паважаныя ветэраны, работнікі раённага радыёвяшчання, пошты і электрасувязі!
Прыміце віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў радыё,
тэлебачання і сувязі!

Камунікацыя і сучасныя сродкі сувязі адыгрываюць важнейшую ролю ў фарміраванні адзінай інфармацыйнай прасторы. Дзякуючы вашай працы, пашыраюцца межы сувязі паміж людзьмі, атрымліваюць практычнае прымяненне навейшыя тэхналогіі ў вобласці сувязі, расце ўзровень інфармацыйнасці грамадства.
Упэўнены, што дзякуючы вашай добрасумленнай працы і прафесіяналізму, лепшыя традыцыі радыёвяшчання і сувязі будуць не толькі захаваны, але і памножаны.
Здароўя вам, шчасця, дабрабыту, далейшых поспехаў у рабоце, увасаблення ў жыццё надзей і вызначаных планаў!
Раённы выканаўчы камітэт.                                  Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *