Три диплома получили шумилинские школьники на областной олимпиаде

Молодёжь Новости Образование

Дыпломы і прэмія фонду Прэзідэнта

На абласной алімпіядзе (3-м этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных
прадметах) Шумілінскі раён прадстаўлялі 8 школьнікаў, у тым ліку 6 – з СШ №1.

Валянціна Мянькова ўручыла Вікторыі Шэдзько Па-сведчанне Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Па выніках трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды дыпломы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама атрымалі:
I ступені – Вікторыя Шэдзько, вучаніца 10 класа ДУА «Сярэдняя школа №1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка г. п. Шуміліна» як пераможца па вучэбных прадметах “Руская мова” і “Руская літаратура”;
III ступені – Вікторыя Іванова, вучаніца 10 класа ДУА «Сярэдняя школа №2 ім. А. І. Дубасарскага г. п. Шуміліна» – па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”;
III ступені – Арцём Іспянькоў, вучань 10 класа ДУА «Сярэдняя школа №1 ім. Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка г. п. Шуміліна» – па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе”.
На гэтым тыдні ў СШ №1 прайшла ўрачыстая лінейка, на якой пераможцам раённага і абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды ўручылі дыпломы і салодкія прызы.
Абсалютным лідарам па ўзнагародах на гэтым алімпе ведаў стала Вікторыя Шэдзько. У дадатак да дыпломаў раённага этапа (I ступені па рускай мове і літаратуры, I ступені па англійскай мове, III ступені па гісторыі), дыплома I ступені абласнога этапа алімпіяды Вікторыя атрымала важкую ўзнагароду рэспубліканскага маштабу.
Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Валянціна Мянькова, якая прысутнічала на лінейцы, уручыла таленавітай дзесяцікласніцы Пасведчанне аб узнагароджанні яе прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
За ўсю гісторыю існавання фонду, зазначыла намеснік дырэктара школы Алена Красіцкая, гэта пяты выпадак, калі вучняў СШ №1 г. п. Шуміліна залічваюць у Спецыяльны прэзідэнцкі фонд. І гэта, безумоўна, дадае школе гонару.
На гэтай жа лінейцы дыплом за перамогу на абласной алімпіядзе атрымаў і Арцём Іспянькоў. Дырэктар СШ №1 Наталля Мясаедава, уручаючы школьнікам дыпломы, адзначыла, што лінейкі з нагоды пачатку і завяршэння вучэбных чвэрцяў стануць у школе традыцыйнымі.
Аліна ПЯТРОВА.
Апублікавана ў №5 ад 21.01.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *