Калектыву рэдакцыі газеты «Герой працы» з нагоды 90-годдзя газеты

Новости Общество

Калектыву рэдакцыі газеты «Герой працы»

Паважаныя сябры!
Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды 90-годдзя газеты!
Гісторыя раённай газеты – гэта ўнікальны летапіс регіёна. Пройдзены вялікі шлях, на працягу якога ў рэжыме рэальнага часу журналісты стваралі цікавыя творчыя праекты, упэўнена крочылі на вастрыні жыцця, уважліва слухаючы пульс чытацкай аўдыторыі.
На працягу свайго існавання выданне вызначаецца актуальнасцю тэматыкі, шырокім падыходам да асвятлення сацыяльна-эканамічнай праблематыкі роднага края. Выданне заслужана карыстаецца аўтарытэтам у раёне і вобласці, заваявала сапраўдную любоў і прызнанне чытачоў. Сёння паралельна друкаванаму варыянту газеты актыўна развіваецца інтэрнэт – сайт выдання, які з’яўляецца аператыўным і канкурэнтаздольным медыйным сродкам.
Публіцыстычны падыход да асвятлення пытанняў дзяржаўнай палітыкі, з’яў грамадства, паважлівае стаўленне да чалавека працы, імкненне прыйсці яму на дапамогу – усё гэта ўласціва газеце «Герой працы».
Жадаю супрацоўнікам і ветэранам рэдакцыі новых аўтарскіх знаходак, трывалага накладу, плённай працы на ніве друкаванага слова. Моцнага вам здароўя, дабрабыту, шчасця, натхнення і поспехаў у творчасці!
З павагай, Уладзімір Пенін,
намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Апублікавана ў №5 ад 21.01.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *