З праблемамі – да дэпутата

Общество Президент

З праблемамі – да дэпутата
Пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі пераважалі падчас “прамой лініі” і асабістага прыёму грамадзян, якія правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Шыцько.
На асабісты прыём да дэпутата звярнулася жыхарка аграгарадка Слабада, у якой акрамя асабістых праблем было многа пытанняў і прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства краіны па многіх напрамках. Уладзімр Уладзіміравіч уважліва выслухаў ветэрана працы, адбылася насычаная і цікавая размова.
На “прамую лінію” патэлефанавалі пяць жыхароў райцэнтра, усе пытанні звязаны з камунальнымі праблемамі, таму ўсе яны адрасаваны ва УП ЖКГ  і ў аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама для вывучэння і рашэння пастаўленых задач. Некалькі заяўнікаў выказалі незадаволенасць шчэбяненнем праезнай часткі вуліц і аўтастаянкі ў цэнтры. Але варта ўлічыць, што асфальт – вельмі дарагое зараз пакрыццё і без дадатковага фінансавання гэтае пытанне не вырашыць. Таму пытанні былі адрасаваны УП ЖКГ з мэтай вывучыць на месцах сітуацыю і правесці неабходныя работы: дзе трэба падсыпаць шчэбенем, ці прагрэйдзіраваць, ці падправіць пакрыццё. Без асобнага праектавання і фінансавання нельга рашыць пытанне гарачага водазабеспячэння шматпавярховак у мікрараёне МСО. Тым не менш, адзначыў дэпутат, над гэтай праблемай трэба працаваць  і вырашаць яе на карысць людзей.
Таксама ва УП ЖКГ адрасавана просьба жыхара вёскі Баёўка ўстанавіць кантэйнерную пляцоўку для збору смецця. Пра смецце было пытанне з вуліцы Карла Маркса, што ў райцэнтры – прасілі прыбраць несанкцыянаваны сметнік, які ўтварыўся ў кустах. Але, не абвінавачваючы жыхароў вуліцы, варта задаць пытанне: “Адкуль там смецце?” Часцей за ўсё здараецца так, што выкідваем непатрэбны хлам ў “нічыйныя” кусты, а калі там ўтвараецца ладны сметнік і пачынае лезці ў вочы, крычым уладам: “Прыбярыце!” А можа лепш не смеціць?
Некалькі асабістых пытанняў тычылася льгот на жыллёва-камунальныя паслугі, устаноўкі лічыльнікаў і пераводу жылля ў разрад сацыяльнага. Яны будуць вырашаны і заяўнікі атрымаюць пісьмовыя адказы ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў №35 ад 03.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *