Сфарміраваны тэрытарыяльныя камісіі

Новости

Сфарміраваны тэрытарыяльныя камісіі

25 студзеня на сумесным пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама і прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў прынята рашэнне аб утварэнні абласной камісіі па рэферэндуму.

У склад камісіі увайшлі 13 чалавек. Гэта прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прафсаюзных і ветэранскіх арганізацый, а таксама вылучэнцы ад грамадзян шляхам збору подпісаў.
«У вобласці будуць сфарміраваны 26 тэрытарыяльных камісій. Іх асноўная задача – гэта арга-нізацыя правядзення рэферэндуму і захаванне заканадаўства на вызначаных тэрыторыях», – расказаў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.
Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін падкрэсліў, што для паўнацэннай работы таксама неабходна забяспечыць метадычную дапамогу і юрыдычнае суправаджэнне, і даў распара-джэнне абласным службам аказаць садзейнічанне ў гэтых пытаннях членам камісій.

* * *
24 студзеня адбылося сумеснае пасяджэнне Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, на якім было прынята рашэнне аб стварэнні раённай камісіі па рэферэндуму.

У склад камісіі ўвайшлі 13 чалавек. Дзевяць членаў камісіі прапанавалі раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, два вылучаны працоўнымі калектывамі, яшчэ два члена камісіі вылучаны грамадзянамі шляхам збору подпісаў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *