Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў павіншаваў калектыў газеты «Герой працы» з 90-годдзем выдання

Новости Общество

Паважаныя калегі!
Віншую калектыў рэдакцыі, а таксама ветэранаў журналістыкі з 90-годдзем з дня выхаду першага нумара вашай газеты.
90 гадоў – больш чым салідны ўзрост для сучаснага друкаванага выдання. На працягу ўсяго гэтага часу ваша газета нязменна заставалася надзейнай крыніцай самай важнай і дакладнай інфармацыі аб жыцці рэгіёна.
І сёння, знаходзячыся на вастрыні жыцця, «Герой працы» садзейнічае мясцовай уладзе ў вырашэнні важных дзяржаўных ідэалагічных і сацыяльна-эканамічных задач, застаецца паслядоўным правадніком дзяржаўнай палітыкі, прапагандыстам высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў нашага народа.
Прыемна адзначыць, што ваша выданне па-ранейшаму трымае руку на пульсе і імкнецца словам і справай адказваць на ўсе суровыя выклікі сучаснасці.
Жадаю ўсім, хто робіць газету, – так трымаць! Далейшых вам поспехаў і вострага пяра, высокіх рэйтынгаў і накладаў, любові і адданасці чытачоў, здароўя і дабрабыту.
Уладзімір ПЯРЦОЎ, Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Апублікавана ў №7 ад 28.01.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *