Сяргей Галынчык: Адной з галоўных тэм Паслання была тэма міру

Главное Новости

Дарогі, зніжкі і іншыя пытанні

«28 студзеня дэлегацыя раёна прысутнічала ў Палацы Рэспублікі ў Мінску, дзе з Пасланнем да беларускага народу і Нацыянальнага сходу выступаў Прэзідэнт краіны, – пачаў рабочую нараду 31 студзеня старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык. – Кіраўнік дзяржавы выступіў вельмі моцна і эмацыянальна. Адной з галоўных тэм Паслання была тэма міру. Мір – гэта багацце, якое трэба берагчы, падкрэсліў Прэзідэнт.
Шмат увагі было нададзена развіццю эканомікі і сацыяльным гарантыям для жыхароў Беларусі. Людзі не павінны адчуць санкцыі, сказаў Аляксандр Рыгоравіч. Ён спыніўся на такіх тэмах, як канстытуцыйны рэферэндум і праект змяненняў у Канстытуцыю, ахова здароўя і развіццё рэгіёнаў.
Задачы акрэслены перад усімі. Цяпер трэба працаваць над іх рэалізацыяй».
На нарадзе былі разгледжаны бягучыя пытанні жыццядзейнасці насельніцтва раёна.
Так, начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Сасновіч заўважыў, што з пачатку года адбылося чатыры пажары, у тым ліку і з-за свавольства дзяцей. Ён звярнуў увагу на неабходнасць тэрмінова правесці прафілактычную работу з дзецьмі ва ўстановах адукацыі.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч засяродзіў увагу на пытаннях правядзення рэферэндуму і аператыўным рашэнні праблемных пытанняў, якія ставіць насельніцтва раёна.
Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава паведаміла, што ў раёне пачаўся рост захворвання на КОВІД – па дадзеных на 28 студзеня зарэгістравана 188 хворых, з якіх 12 знахо-дзяцца ў стацыянарных медыцынскіх установах, 31 – дзеці. Дарэчы, з 12 чалавек, якія цяжка пераносяць хваробу, 10 чалавек невакцыніраваныя. З-за пагаршэння эпідэмічнай сітуацыі, магчыма, будуць абмежаваныя ці наогул адмененыя вечары сустрэчы выпускнікоў школ.
Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Цімашэнка паведаміла, што ў раёне ў крамах гандлёвых сетак «Еўропт», «Санта» і «Дабраном» дзейнічаюць сацыяльныя зніжкі на шэраг прадуктаў харчавання. Але ў крамах і аўтамагазінах спажыўкааперацыі пакуль зніжак няма з-за адсутнасці тэхнічнай магчымасці. Белкаапсаюз вывучае варыянты ўвядзення гэтай льготы.
Шэраг праблем узнялі старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў. Гэта, у прыватнасці, неабходнасць аператыўнай ачысткі ад снегу дарог і вуліц сельскіх населеных пунктаў, асабліва аддаленых; аплаты за закупленае ў насельніцтва малако. У Обалі жыхароў хвалюе транспартнае пытанне – пасля змянення раскладу цягнікоў тут перастаў спыняцца дзённы дызель на Віцебск. Гэтае пытанне зараз вырашаецца з кіраўніцтвам чыгункі. Кіраўнік раёна цікавіўся падрыхтоўкай і зносам пустых і ляда-шчых жылых дамоў, высечкай кустоўя, іншымі аператыўнымі пытаннямі дзейнасці раённых службаў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №8 ад 01.02.2022 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *