Мікалай Будневіч: «Вызначаны курс развіцця дзяржавы і грамадства»

Общество

Мікалай Будневіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў:
«Вызначаны курс развіцця дзяржавы і грамадства»

– Форма сёлетняга Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь была маштабнай не толькі па колькасці ўдзельнікаў, але і па сэнсавым напаўненні. Пасланне пачалося з галоўнага пытання: аб міры. Краіна эфектыўна супрацьстаіць беспрэцэдэнтнаму ціску, абараняючы нацыянальныя інтарэсы і суверэнітэт Рэспублікі Беларусь.
У сваім выступленні Прэзідэнт вызначыў курс развіцця дзяржавы і ўсіх сфер грамадства. Людзі адчулі заклік быць гатовымі да напружанай працы, якая дазволіць захаваць краіну ва ўмовах перадзелу свету і пабудаваць нашу будучыню, будучыню нашай краіны і нашых дзяцей.
У словах Прэзідэнта «ў магчымай вайне выйграўшых не будзе», гучаць заклікі да міру. Пытанне да беларускага народа аб тым, ці гатовы ён плаціць за ўласную абарону і ўласную дзяржаву, было галоўным.
Наяўнасць уласнага энергетычнага комплексу, развітой сферы сельскай гаспадаркі і харчавання, машынабудавання, IT-тэхналогій гаворыць аб правільным курсе развіцця дзяржавы і грамадства, дзякуючы якім мы можам захаваць каштоўнасныя арыенціры беларусаў, сваю самабытнасць. Захоўваецца сацыяльная накіраванасць дзяржавы, пабудаваная на простых і зразумелых прынцыпах справядлівасці, адказнасці і клопату.
Кожны жыхар Беларусі павінен паставіць задачу перад самім сабой, перад сваёй сям’ёй, каб працаваць на сябе. Усё астатняе, што залежыць ад дзяржавы, бу-дзе захавана.
Для таго, каб захаваць дасягнутае і нармальна развівацца, важна прыняць прапанаваныя змены ў Канстытуцыю нашай краіны, прыняць правільнае рашэнне на рэферэндуме.
Для тых, хто слухаў Пасланне Прэзідэнта, было важна ведаць меркаванне кіраўніка дзяржавы па пытаннях, над якімі і самі задумваемся, калі сустракаемся ў працоўных калектывах, з насельніцтвам, аб працэсах, якія ідуць у нашым грамадстве і дзяржаве. Прэзідэнт дакладна расставіў усё на свае месцы.
Цяпер размова з насельніцтвам становіцца больш прадметнай, глыбокай, адкрытай, бо ўсе тэмы дакладна вызначаны.
Апублікавана ў №9 ад 04.02.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *