Павел Манак: «Да канца пяцігодкі стандарт якасці жыцця павінен ісці менавіта з раённых цэнтраў, маленькіх пасёлкаў, аграгарадкоў.»

Экономика

Павел Манак, дырэктар
ААТ «Обальскі керамічны завод»:

– У такім маштабным форуме ўдзельнічаў упершыню. І трэба сказаць, пачуцці і эмоцыі проста перапаўняюць мяне. Само Пасланне Прэзідэнта – гэта моцны эмацыянальны зварот да ўсяго нашага беларускага грамадства, гэта своеасаблівая праграма развіцця нашай Беларусі.

Аляксандр Рыгоравіч адзначыў, што беларусы – гэта тая нацыя, якая можа і павінна жыць на парадак лепш. І самае важнае тое, што былі абазначаны канкрэтныя крокі, як наша жыццё зрабіць лепш.
Аляксандр Рыгоравіч падкрэсліў, што ў эканоміцы вытрымліваюцца ўсе тры ключавыя індыкатары збалансаванага росту. Валютны курс стабільны, рост золатавалютных рэзерваў апярэджвае прагнозы. Усё гэта дало магчымасць нават ва ўмовах санкцый скараціць знешні дзярждоўг. Для эканамічнага развіцця краіны гэта вельмі важны аспект.
Як кіраўніку прадпрыемства, для мяне важным было пачуць, што ў Беларусі была, ёсць і будзе рыначная эканоміка з разумным удзелам дзяржавы ў тых сферах, дзе без яе не абысціся. А партнёрам нумар адзін для нас застаецца Расія, бо практычна палавіну тавараў Беларусь экспартуе ў Расійскую Федэрацыю.
Яшчэ адзін важны аспект, які быў закрануў Прэзідэнт – гэта пераадоленне міжрэгіянальных адрозненняў. Так, сфарміраваны ў рамках праграмы на пяцігодку пералік праектаў павінен быць абавязкова рэалізаваны асабліва ў рэгіёнах. Кіраўнік дзяржавы адчувае патрэбы людзей, якія жывуць як у буйных гарадах, так і невялікіх мястэчках. Таму да канца пяцігодкі стандарт якасці жыцця павінен ісці менавіта з раённых цэнтраў, маленькіх пасёлкаў, аграгарадкоў. Добра, што з высокай трыбуны было агучана і тое, што ў кожным раённым цэнтры павінна быць вытворчасць на 100-150 чалавек, арыентаваная не толькі на ўнутранае спажыванне, але і на экспарт, каб утрымаць там людзей.
Апублікавана ў №9 ад 04.02.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *