Спортивные новости Шумилинского района

Новости Спорт, туризм


Грэка-рымская барацьба
У Віцебску прайшло першынство вобласці па грэка-рымскай барацьбе. Удала выступілі на спаборніцтвах обальскія (трэнер Пётр Ганушчанка) і шумілінскія (трэнер Юрый Сцяпанаў) барцы.
Абальчане шэсць раз падымаліся на п’едэстал. Першыя месцы заваявалі Анатоль Анцупаў (вагавая катэгорыя 44 кг) і Глеб Кошкін (вагавая катэгорыя 75 кг), другія месцы ў Кірыла Смірнова (вагавая катэгорыя 38 кг) і Глеба Гарлачова (вагавая катэгорыя 62 кг), трэція – у Аляксандра Аксёнава і Яўгена Ліпчанкі (абодва ў вагавай катэгорыі 38 кг).
Шумілінскі барэц Данііл Булах (на здымку справа) стаў першым у вагавой катэгорыі 62 кг, Павел Віткоўскі стаў трэцім у вагавай катэгорыі 44 кг.

«Снежны снайпер»
Віцебск прымаў удзельнікаў абласнога этапу спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Чацвёртакласніца Шумілінскай СШ №1 Надзея Скорынава (настаўнік фізкультуры Юрый Мясаедаў) у індывідуальнай гонцы стала другой, прычым адставанне ад першага месца склала адну секунду. Надзея трапіла ў склад зборнай Віцебшчыны для ўдзелу ў фінальных стартах «Снежнага снайперу».
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №9 ад 04.02.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *