Рэферэндум: за стабільнасць і развіццё

Общество

Рэферэндум: за стабільнасць і развіццё

14 лютага на пасяджэнні Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў
абмеркавалі ход выканання пагаднення паміж раённым выканаўчым
камітэтам, раённым саветам наймальнікаў і аб’яднаннем прафсаюзаў, а таксама задачы прафсаюзаў раёна на бягучы год.

Юрый Дзеркач віншуе Вольгу Піліпёнак.

У пасяджэнні бралі ўдзел старшыняраённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Юрый Дзеркач, кіраўнікі раённых арганізацый «Белая Русь» і «Беларускі саюз жанчын» Ірына Шалахава і Святлана Цімашэнка, першы сакратар райкама БРСМ Вікторыя Бяляева, ветэраны працы.
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Хамаганава адзначыла, што раённае прафсаюзнае аб’яднанне, якое згуртавала ў сваіх радах больш за 95% эканамічна актыўнага насельніцтва, працуе на дабрабыт рэгіёна, клапоціцца пра чалавека працы. Прафсаюз цесна супрацоўнічае з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі. «Мы адна каманда, мэты і задачы ў нас таксама агульныя – забеспячэнне міру і стабільнасці ў грамадстве, стварэнне бяспечных умоў працы і захаванне здароўя людзей, павышэнне ўзроўню і якасці жыцця», – адзначыла Наталля Хамаганава, якая падрабязна расказала, што зроблена ў раёне па названых накірунках. Па традыцыі так склалася ў прафсаюзных арганізацыях раёна, што работнікі прадпрыемстваў і арганізацый выступаюць заўсёды разам. Прафсаюзны лідар выказала ўпэўненасць, што такая ж актыўнасць будзе і на рэферэндуме. Наталля Хамаганава зачытала дэкларацыю ФПБ аб падтрымцы рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Пра самую значную падзею ў Беларусі гаварыў і Юрый Дзеркач. Ён адзначыў, што прафсаюзы занепакоены, як і хто будзе забяспечваць занятасць і ста-більную працу людзей, дастатак у сем’ях, мір і стабільнасць у грамадстве. Важна не толькі прыняць абдуманае рашэнне для сябе, неабходна адчуваць і рэагаваць на настрой у працоўных калектывах, не паддавацца на правакацыі, рабіць усё неабходнае дзеля захаванасці стабільнасці і згуртаванасці на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Юрый Мікалаевіч адзначыў: «Канстытуцыя – гэта пагадненне паміж дзяржавай і грамадствам. Мы хочам для сябе міру і стабільнасці, развіцця краіны. Таму прыйдзем на рэферэндум і зробім правільны выбар».
Пра будучы рэферэндум, ролю прафсаюзных арганізацый гаварылі старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, дырэктар райбыткамбіната Віктар Бабічаў, адказны сакратар раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Карніловіч, дырэктар КУСГП «Сіроцінскі» Мікалай Прыгодзіч, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сахончык, актывіст раённай арганізацыі «Белая Русь» Наталля Несцерава. Лідары грамадскіх аб’яднанняў падтрымалі дэкларацыю ФПБ па правядзенні рэферэндуму.
Юрый Дзеркач павін-шаваў прафсаюзную арганізацыю УП ЖКГ, якая ў абласным конкурсе на лепшы інфармацыйны стэнд заняла трэцяе месца, і ўручыў дыплом старшыні прафсаюзнай арганізацыі Вользе Піліпёнак.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №13 ад 18.02.2022 года.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *