Шумилинские активисты приняли участие в финальном мероприятии проекта «В режиме правды»

Главное Молодёжь

«У рэжыме праўды»

Фінал рэспубліканскага асветніцкага праекта «У рэжыме праўды» прайшоў у Палацы спорту ў Мінску ў суботу 19 лютага. У складзе дэлегацыі Віцебскай вобласці ў мерапрыемстве бралі ўдзел і шумілінскія актывісты.

Дэлегацыя Віцебскай вобласці ля Палаца спорту ў Мінску.

Гэтая акцыя праходзіла напярэдадні рэспубліканскага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю і была накіравана на разбурэнне ілжывай інфармацыі (фэйкаў) і негатыўных стэрэатыпаў, створаных вакол Беларусі. Старт праекта дало Беларускае таварыства «Веды». У яго межах праходзілі публічныя інтэрактыўныя выступленні вядучых медыйных асоб краіны ў розных рэгіёнах Беларусі. Сярод спікераў праекта – яркія палітыкі, грамадскія дзеячы, журналісты.
Фінал атрымаўся гучным і нестандартным. Гэта быў яркі і пазітыўны вечар, напоўнены патрыятызмам і любоўю да Радзімы. З палымянымі прамовамі ад шчырага сэрца. Выступоўцы нагадвалі пра адказнасць грамадзян за выбар сваёй будучыні, будучыні краіны і выказвалі ўпэўненасць, што рэферэндум пройдзе арганізавана. І гэта быў прамы кантакт з аўдыторыяй. А вядучымі мерапрыемства выступілі старшыня Беларускага таварыства «Веды» палітолаг Вадзім Гігін і вядомы расійскі журналіст Канстанцін Прыдыбайла.
Аўтар праекта «Нічога асабістага» Марат Маркаў, вядучы тэлепраграмы «Тайныя спружыны палітыкі 2.0» Рыгор Азаронак, аўтар перадач «Будзе дапоўнена» і «Прапаганда» Ігар Тур, журналіст Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Марыя Петрашка, палітолаг Аляксандр Шпакоўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў і многія іншыя выходзілі ў гэты вечар на сцэну і ва ўласцівай ім манеры выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю, заклікалі да актыўнага ўдзелу ў рэферэндуме. Паміж іх выступленнямі ўдзельнікам форуму прапаноўваліся яркія нумары вядомых беларускіх артыстаў і калектываў.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сяргеенка, выступаючы на форуме, упэўнена адзначыў: «Беларусы разумеюць, што Канстытуцыя – гэта далейшае развіццё дэмакратыі, народаўладдзя ў нашай краіне, гэта крок у будучыню». Ён падкрэсліў, што рэферэндум пройдзе маштабна і арганізавана.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №14 ад 22.02.2022 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *