Галасуем ЗА абноўленую Канстытуцыю

Актуалии

Галасуем ЗА абноўленую Канстытуцыю

Вячаслаў Воранаў,
першы намеснік начальніка РАУС:

– Як супрацоўніку РАУС мне важна, што дзяржава абараняе чалавека ад любых супрацьпраўных намераў. Яна забяспечвае свабоду і недатыкальнасць асобы. У нашай краіне ніхто не павінен падвяргацца жорсткаму абыходжанню, якое прыніжае чалавечы гонар, – лічу правільным, што гэта пазначана ў Канстытуцыі.
Асноўным законам прадугледжана, што асоба, заключаная пад варту, мае права на судовую праверку законнасці яго затрымання або арышту. Кожны чалавек у нашай краіне мае права на абарону ад незаконнага ўмяшання ў яго прыватнае жыццё. Акрамя гэтага, у праекце Канстытуцыі з улікам тэндэнцый сучаснага жыцця прапісана, што дзяржава стварае ўмовы для абароны персанальных дадзеных і бяспекі асобы і грамадства пры іх выкарыстанні. Лічу гэта правільным і важным, бо махляры апошнім часам сталі часта выкарыстоўваць тэхнічныя дасягненні, каб здабываць розныя патрэбныя звесткі пра чалавека і падманваць яго.
Пачалося галасаванне на рэспубліканскім рэферэндуме па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Супрацоўнікі РАУС падрыхтаваліся да гэтага мерапрыемства. Мы ўсе прымем удзел у рэферэндуме як грамадзяне Рэспублікі Беларусь і заклікаем усіх жыхароў раёна выканаць свой грамадзянскі абавязак – прыняць удзел у рэферэндуме.
Апублікавана ў №14 ад 22.02.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *