В районе зарегистрировано новое объединение «Пограничники Шумилино»

Новости Общество

Новая суполка – «Пагранічнікі Шуміліна»

У нашым раёне з’явілася новая суполка – грамадскае аб’яднанне па захаванні і развіцці традыцый ветэранаў пагранічных войск «Пагранічнікі Шуміліна».

Пагранічнікі Шуміліншчыны разам з прадстаўнікамі «Саюза афіцэраў», «Саюза ваенных маракоў Беларусі» і «Дэсантнага Шумілінскага брацтва». 2021 год, а-г. Светласельскі.
Фота з архіва Аляксея Цімафеева.

Арганізацыя існавала і раней, расказалі старшыня аб’яднання Аляксей Цімафееў і яго намеснік Пётр Несцярэнка. Так, ужо больш за дваццаць год 28 мая на Дзень пагранічніка яны збіраюцца разам. Для гэтага абралі месца каля абеліска ў аграгарадку Светласельскі, дзе з часам устанавілі свае сімвалы – пагранічныя слупы. Займела суполка і свой уласны сцяг, пад якім 28 мая ходзіць на плошчы Перамогі ў Віцебску ўся вобласць (бо ў іншых яшчэ няма сцягаў).
Тым не менш афіцыйны статус арганізацыя атрымала толькі сёлета. І гэта надае ветэранам пагра-нічнай службы гонару і жадання мацаваць сваё аб’яднанне. Галоўнае, кажа Аляксей Цімафееў, каб далучыліся ўсе, хто служыў у пагранвойсках: і сівыя ветэраны, і маладыя хлопцы, якія толькі закончылі службу. Заявіць пра сябе можна асабіста ці праз сацыяльныя сеткі, напрыклад, «Аднакласнікі», дзе ёсць група «Пагранічнікі Шуміліна».
Былых пагранічнікаў не бывае, перакананы Аляксей Цімафееў і Пётр Несцярэнка, а грамадскае аб’яднанне дае магчымасць знайсці новых сяброў, удзельнічаць у розных мерапрыемствах, разам мацаваць прэстыж ваеннай службы.
Аліна ПЯТРОВА.
Апублікавана ў №14 ад 22.02.2022 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *