На совещании в райисполкоме рассмотрено экономическое положение некоторых предприятий района

Актуалии Президент

Ночная подсветка здания Шумилинского райисполкома

На нарадзе ў райвыканкаме. Вытворчыя паказчыкі і парадак на вуліцы
З аналізу работы прамысловай галіны раёна пачалася 27 лютага нарада ў райвыканкаме. Старшыня райвыканкама У. П. Куранны запатрабаваў тлумачэнні ад кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія па выніках работы за два месяцы не справіліся з выкананнем тых ці іншых вытворчых паказчыкаў.
Найперш са справаздачамі аб рабоце Шумілінскага льнозавода і Обальскага керамічнага завода былі заслуханы кіраўнікі гэтых прадпрыемстваў А. М. Папіна і В. А. Старыковіч. Як на адным, так і на другім заводзе працягваюць нарошчваць страты. На льнозаводзе, як паведаміў А. М. Папіна, уласнай сыравіны хопіць толькі на месяц, далей плануюць вазіць трасту з Полацка. Але гэтая мера дапаможа толькі заняць людзей, але ніяк не паспрыяе ўмацаванню фінансавага становішча прадпрыемства.
Архіскладанае становішча на Обальскім керамічным. У. П. Куранны раскрытыкаваў бяздзейнасць грувасткага кіраўніцкага апарата завода найперш за нежаданне займацца рэканструкцыяй прадпрыемства, за тое, што на заводзе ўсур’ёз не займаюцца рэкламай сваёй прадукцыі і яе продажам, аптымізацыяй штатаў і працаўладкаваннем людзей.
За невыкананне шэрагу эканамічных паказчыкаў старшыня райвыканкама запатрабаваў адказу ад кіраўнікоў ПМС, ПМК-70, райбыткамбіната, ДРБУ-204, “Славянскага прадукту”, УП ЖКГ.
Адказнасць кіраўніка за ўзятыя абавязацельствы, дысцыпліна і парадак павінны стаць залогам выканання любой справы, падкрэсліў У. П. Куранны.
Уладзімір Пятровіч яшчэ раз падкрэсліў гэта падчас правядзення вячэрняй нарады. Нарада адбылася ў гэты ж дзень у 21.00 прама на цэнтральнай плошчы горада. Старшыня райвыканкама, звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, сярод якіх былі і кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, зноў і зноў даводзіў, што нельга жыць у шэрасці і цемры, што вуліцы горада і ўсяго раёна павінны быць асветленымі, чыстымі і зручнымі для руху, адміністрацыйныя будынкі і дамы павінны радаваць вока прыгожай афарбоўкай, падсветкай, дагледжанай тэрыторыяй.
Аліна ПЯТРОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *