«Мы галасуем за стабільнасць, мір і дабрабыт»

Молодёжь

«Мы галасуем за стабільнасць, мір і дабрабыт»

Вікторыя Філіповіч і Ягор Гусакоў галасуюць упершыню.

У аграгарадку Слабада на ўчастку для галасавання №18, які размешчаны ў мясцовай школе, датэрміновае галасаванне на рэферэндуме ідзе актыўна. Вікторыя Філіповіч і Ягор Гусакоў, якім толькі споўнілася васямнаццаць гадоў, першы раз прымаюць удзел у галасаванні.

– Прыняць удзел у рэферэндуме – гэта грамадзянскі абавязак кожнага беларуса. Значыць, і наш. Так лічаць нашы бацькі, родныя, старэйшыя сябры, – расказалі Вікторыя і Ягор. – І мы вырашылі не адкладваць такую важную справу і прыйшлі на ўчастак, каб прагаласаваць датэрмінова. Мы галасуем за тое, каб Беларусь заставалася незалежнай і суверэннай дзяржавай, стабільна развівалася, каб усе мы жылі ў міры і дастатку. На нашу думку, змяненні ў Канстытуцыі важныя і патрэбныя, яны адпавядаюць патрабаванням часу.
Старшыня камісіі Вольга Пусянкова павіншавала Вікторыю Філіповіч і Ягора Гусакова і ўручыла ім сімвалічныя падарункі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №15 ад 25.02.2022 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *