Валерыя КАЛУГІНА: Наконт таго, як галасаваць на рэферэндуме, вызначылася даўно

Актуалии

Валерыя КАЛУГІНА, бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі Шумілінскай ЦБС:
– У мінулую суботу я ўдзельнічала ў маштабным форуме – фінале праекта «У рэжыме праўды». Мерапрыемства, якое прайшло у Мінску, пакінула яркія ўражанні.

Па-першае, само афармленне сцэны: стыльна і шыкоўна ў чырвоных і зялёных колерах. А калі дадаць тое, што многія на форуме былі з Дзяржаўнымі сцягамі Беларусі, то атрымалася сапраўды феерычнае шоу, прасякнутае атмасферай патрыятызму і любові да Радзімы.
Вельмі рада, што ўжывую пачула і пабачыла папулярных тэлевядучых, якія ў даступнай для нас, моладзі, форме расказвалі пра бачанне сітуацыі ў Беларусі. Адразу скажу, што наконт таго, як галасаваць на рэферэндуме, вызначылася даўно, а ўдзел у гэтым мерапрыемстве яшчэ больш пераканаў мяне, што я зрабіла правільны выбар. Планую пайсці галасаваць датэрмінова ў пятніцу, на выбарчы ўчастак хачу ўзяць свайго чатырохгадовага стрыечнага брата Яўгена, бо я цвёрда разумею, што менавіта нам жыць у нашай краіне.
Апублікавана ў №15 ад 25.02.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *