Аснова адзінства нацыі

Актуалии

Аснова адзінства нацыі

20 студзеня старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч сустрэліся з калектывамі Обальскай сярэдняй школы і Обальскага ясляў-сада.
Сяргей Галынчык адзначыў у сваім выступленні, што праект абнаўлення Канстытуцыі накіраваны на захаванне беларускай дзяржаўнасці праз прызму гістарычнага развіцця і захаванне міру ў еўрапейскім рэгіёне. Праект прадугледжвае развіццё ўсіх сфер сацыяльна-эканамічнага жыцця краіны. Канстытуцыя з’яўляецца асновай адзінства беларускай нацыі.
– У хуткім часе нам трэба будзе рабіць выбар, галасуючы на канстытуцыйным рэферэндуме, – заўважыў кіраўнік раёна, звяртаючыся да прысутных. – Мяркую, што кожны з вас зробіць правільны выбар і возьме ўдзел у рэферэндуме.
Мікалай Будневіч дапоўніў выступленне, заўважыў, што ў Асноўным законе Беларусі будзе зменена больш за 80 артыкулаў, выключаны 2, з’явіцца новая глава, прысвечаная Усебеларускаму народнаму сходу. Важным дапаўненнем стане захаванне гістарычнай памяці і памяці пра подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Замацоўваюцца і дапаўняюцца сямейныя каштоўнасці, у тым ліку выхаванне патрыятызму, станоўчых адносінаў да грамадска-карыснай працы. Канстытуцыя пацвярджае адсутнасць пагрозы іншым краінам з нашай тэрыторыі.
Паколькі сустрэча праходзіла ў рамках дня інфармавання, на ёй выступіў намеснік начальніка РАНС Іван Маскалькоў, які закрануў цэлы комплекс пытанняў бяспекі жыццядзейнасці: паводзіны на вадаёмах і ў маразы, пажарная бяспека, дзіцячае свавольства з агнём, якое стала прычынай некалькіх пажараў у мінулым годзе. Пажарная сітуацыя з’яўляецца складанай, у мінулым годзе адбыўся значны рост пажараў, у агні загінулі людзі. Ужо сёлета за некалькі тыдняў новага года адбыліся тры пажары.
Іван Маскалькоў нагадаў асноўныя патрабаванні пажарнай бяспекі, раздаў буклеты і памяткі па эксплуатацыі пячнога ацяплення.
Пасля сустрэчы кіраўнік раёна пазнаёміўся з Обальскай школай, даведаўся пра праблемныя пытанні і прапануемыя шляхі іх рашэння.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №6 ад 25.01.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *