На старце мужчыны

Молодёжь Новости Общество

На старце мужчыны

У пятніцу 25 лютага на гарадскім стадыёне ў Шуміліне прайшлі спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай зброі комплексу сілавых практыкаванняў сярод моладзі, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл.
За перамогу змагаліся у дзвюх узроставых катэгорыях: юнакі 16-17 год і хлопцы 18-30 год.
Начальнік адасобленай групы аб’яднанага ваеннага камісарыяту Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Андрэй Собін пажадаў маладым людзям поспехаў і перамог.
Удзельнікі спаборніцтваў паказалі добрыя вынікі, перамогі быў годны кожны. Таму і разрывы паміж імі былі мінімальныя. У выніку сярод юнакоў 16-17 год першае месца ў Арцёма Сушанава (Шумілінская СШ №1), другое – у Данііла Казакевіча (Шумілінская СШ №2), трэцяе – у Антона Дубініна (Шумілінская СШ №1); сярод хлопцаў 18-30 год прызавая тройка наступная: першае месца – Андрей Лялюга (Шумілінская СШ №1), другое – Андрэй Лазар (Белтэлекам), трэцяе – Дзмітрый Андрэеў (УП ЖКГ).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №16 ад 01.03.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *