Убрать из Шумилино грязь и серость потребовал председатель райисполкома В. П. Куренной

Актуалии Президент

Убраць бруд і шэрасць
Вакзал – візітная картка любога горада. Ён сустракае і праводзіць гасцей з усяго свету. Чыгуначны вакзал Шуміліна – адзін з самых прыгожых і старэйшых у нашай краіне, праз Шуміліна едуць беларусы, расіяне, жыхары Прыбалтыкі і іншых краін. І хочацца, каб уражанне ад Шуміліна ў праязджаючых засталося добрае.
А калі яны бачаць хлам, бязладдзе, пахілую агароджу, што будуць думаць пра нас – жыхароў горада?
Усюды павінен быць парадак, а на вакзале – у першую чаргу, запатрабаваў старшыня райвыканкама У. П. Куранны, наведваючы разам з работнікамі райвыканкама чыгуначны вакзал (на фота). Уладзімір Пятровіч выказаў прэтэнзіі кіраўніцтву чыгуначнага вакзала і УП ЖКГ за бруд і беспарадак на прывакзальнай тэрыторыі.
Беспарадак трывала пасяліўся і на тэрыторыі гаражоў аддзела адукацыі райвыканкама, прапісаўся па многіх іншых адрасах.
Патрабаванні ў плане навядзення парадку на замацаваных тэрыторыях будуць вельмі і вельмі жорсткімі, падкрэсліў У. П. Куранны. Гэта датычыць усіх без выключэння прадпрыемстваў і арганізацый, як дзяржаўнай, так і прыватнай формаў уласнасці. Трэба ўбраць з нашага жыцця бруд і шэрасць.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў  №18 ад 02.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *