Сотрудники РОВД посетили памятные места Обольщины

Общество

Наведалі знакамітыя мясціны Обальшчыны

  У Год гістарычнай памяці супрацоўнікі Шумілінскага аддзела ўнутраных спраў вырашылі ўкараніць новую традыцыю: наведванне месцаў баявой славы, воінскіх пахаванняў, знакамітых гістарычных сядзіб.

Экскурсіі вырашылі пачаць са свайго раёна. Нядаўна міліцыянеры пабывалі ў музеі Обальскага падполля, акунуліся ў атмасферу патрыятызму і мужнасці моладзі, якая змагалася супраць ворагаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Работнікі музея паказалі цікавыя экспазіцыі, расказалі пра лёс кожнага з юных падпольшчыкаў.

Супрацоўнікі РАУС наведалі сядзібу Грабніцкіх, якая пабудавана ў пачатку 19 стагоддзя. Ім цікава было паслухаць расказ работнікаў Обальскага музея пра стварэнне сядзібы, яе жыхароў, пра падземныя хады, пабудаваныя тут.

Настаяцель храма Прападобнага Ануфрыя Вялікага Уладзімір Пучынскі запрасіў праваахоўнікаў наведаць храм у Обалі, правёў там экскурсію, паказаў старажытныя іконы, пашкоджаныя кулямі падчас Вялікай Айчыннай вайны. У храме была праведзена служба за здароўе, а напрыканцы айцец Уладзімір падарыў міліцыянерам харугв – царкоўны сцяг з выявай Маці Божай, якія ва ўсе часы ратаваў воінаў.

«Усім супрацоўнікам вельмі спадабалася экскурсія па Обальшчыне, – расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі. – Гэта і цікава, і свайго роду рэлаксацыя пасля працоўных будняў. І надалей мы мяркуем наведваць месцы патрыятычнага накірунку. У бліжэйшых планах – экскурсія ў Хатынь і музей Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску».

Ларыса ЗАЙЦАВА. Фота 232 або 232а

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *