Увага – бытоўкам

Безопасность Экономика

Увага – бытоўкам

З надыходам вясны актывізуецца работа на будаўнічых пляцоўках. І штогод у сакавіку шумілінскія ратавальнікі адпраўляюцца ў рэйды па мясцовых будоўлях, якія
знаходзяцца ў іх на ўліку. Найперш іх цікавяць бытоўкі і тое, як абстаяць справы з выкананнем правілаў пажарнай бяспекі. У адным з рэйдаў пабываў карэспандэнт газеты.

«На тэрыторыі раёна зараз не так многа будоўляў. На ўліку іх па раёне 7», – расказалі па дарозе намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Бунто і інспектар інспекцыя нагляду і прафілактыкі Ілья Шніпаў.
Бытоўкі, як паказаў рэйд, маюцца толькі на некалькіх аб’ектах. Дзве побач знаходзяцца ў раёне дзіцячага сада №2.
У адной з бытовак сустрэў рабочы будаўнічай арганізацыі, які расказаў, што будаўнікі працуюць на рамонце жылога двухпавярховага дома. Ратавальнікі ўважліва аглядаюць памяшканне. «Так, бачым, што бытоўка абсталявана вогнетушыцелем з дзеючымі тэрмінамі годнасці, карыстаецеся заводскім абагравальнікам. А дзе пажарны апавяшчальнік?», – пацікавіўся Алег Бунто. На жаль, адсутнічае. І па абагравальніку ратавальнік зрабіў заўвагу: сушыць адзенне і абутак на ім трэба ў асобным памяшканні. Так патрабуюць правілы пажарнай бяспекі. Была зроблена заўвага і наконт адсутнасці абазначанага месца для курэння, якое павінна быць абсталявана спецыяльнымі скрынямі для акуркаў. У тое, што тут працуюць някурачыя, не верыцца – раскіданыя вакол акуркі гавораць пра адваротнае…
Праверылі ўдзельнікі рэйду і журнал праведзеных інструктажоў. Без заўваг. Вучоба мерам пажарнай бяспекі з работнікамі праведзена.
«У цэлым сітуацыю са станам бытовак можна назваць здавальняючай, – пад-крэсліў Алег Бунто. – Вопыт паказвае, што праверкі па выкананні патрабаванняў пажарнай бяспекі не прахо-дзяць дарэмна. Мы абавязкова вяртаемся па тых адрасах, дзе выяўляем недахопы. Усе разумеюць, што кантрольныя рэйды ў першую чаргу накіраваны на папярэджанне пажараў».
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №22 ад 25.03.2022г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *