На рабочем совещании в Шумилинском райисполкоме проанализировали готовность к весенним полевым работам и другие вопросы

Главное Новости

Па надзённых пытаннях жыцця

28 сакавіка старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык правёў рабочую нараду, падчас якой былі разгледжаны бягучыя пытанні жыццядзейнасці насельніцтва.

У ліку найбольш актуальных – гатоўнасць сельскагаспадарчых арганізацый раёна да правядзення веснавых палявых работ. Наяўнасць насення, мінеральных угнаенняў, вывазка арганікі, гатоўнасць трактароў і прычапной тэхнікі – былі абмеркаваны ўсе бакі пасяўной кампаніі. Кіраўнік раёна прапанаваў на базе адной з гаспадарак правесці нараду з кіраўнікамі і спецыялістамі інжынернай і агранамічнай службаў, а таксама даручыў пазнаёміць з умовамі аплаты працы механізатараў і работнікаў, занятых на сельгасработах.
Таксама былі разгледжаны прапановы па падрыхтоўцы да святкавання Дня Перамогі. Згодна з указам Прэзідэнта ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, якія пацярпелі ў гады вайны, будуць зроблены выплаты. Старшыня райвыканкама даручыў правесці абследаванне ўмоў жыцця ветэранаў вайны, вырашыць пытанні, якія ў іх будуць.
У цэнтры ўвагі былі і работы на меліяраваных землях. У нашым раёне гэтымі работамі займаецца Шумілінская ПМК-70. На 2022 год на догляд за меліярацыйнымі аб’ектамі, іх рэканструкцыю, а таксама на выдаленне хмызняку, абкос і ачыстку каналаў выдаткавана 436 тысяч рублёў, з якіх ПМК-70 асвоіць 266 тысяч рублёў.
На нарадзе былі разгледжаны пытанні забеспячэння насельніцтва дрывамі, ліквідацыі запазычанасці па заработнай плаце ў асобных арганізацыях, прафілактыкі правапарушэнняў і пажараў, іншыя пытанні.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №23 ад 29.03.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *