В Шумилино прошла спортландия для подростков «Нас объединяет спорт»

Молодёжь Новости Спорт, туризм

«Нас аб’ядноўвае спорт!»

У суботу 26 сакавіка на базе Шумілінскай СДЮШАР у рамках раённага праекта «Моладзь Шуміліншчыны выбірае…» прайшла спартландыя для непаўналетніх «Нас аб’ядноўвае спорт!». За перамогу змагаліся падлеткі з шумілінскіх СШ №1 і СШ №2, Мікіціхінскай СШ. Яны аб’ядналіся ў каманды «Агонь перамогі», «Страла» і «Камета». Кожную з каманд узмацнілі міліцыянер, выратавальнік і педагог.

Жартоўныя этапы спартландыі змяняліся сур’ ёзнымі, у якіх трэба было паказаць усе свае ўменні і навыкі. Азарт з кожным этапам накаляўся ўсё больш і больш, вёў да перамогі, у тым ліку і над сабой. Як вынік, спартландыя праляцела як адно імгненне. Адзначым і тое, што ўсе ўдзельнікі (як дарослыя, так і дзеці) з усімі заданнямі справіліся на выдатна.
Ва ўпартай барацьбе лідарам стала каманда «Агонь перамогі», за якую выступалі Дар’я Бабаева, Яраслаў Еўцягін, Назар Рубанцоў, Анастасія Базылевіч, Антон Дубінін, педагог Марына Масько, міліцыянер Павел Трафімаў і ратавальнік Кірыл Андрэеў. Але і гэта было не галоўнае, бо, як многія адзначалі, у гэтых спаборніцтвах прайграўшых не было, а дзеці пыталі, калі пройдзе наступная спартландыя. Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў дыплом і памятны падарунак.
Арганізавалі мерапрыемства аддзел па адукацыі, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, камісія па справах непаўналетніх райвыканкама, раённы аддзел унутраных спраў, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь» і «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №23 ад 29.03.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *