Шумилинские туристы в марте дважды посетили Минск

Общество Спорт, туризм

Падарожжы, экскурсіі для дарослых і дзяцей

Турыстычна-інфармацыйны пункт Шумі-ліна, які працуе пры фізкультурна-аздараўленчым цэнтры, актывізаваў работу па арганізацыі тураў выхаднога дня. У сакавіку былі арганізаваны дзве паездкі ў Мінск.

«У Шуміліне багата заўзятараў хакею, – расказвае галоўны спецыяліст райвыканкама Дзмітрый Дубоўскі. – Таму сабраць жадаючых на Мінск-Арэну на матч КХЛ не было складана. Спатрэбілася пару дзён, каб свабодных месцаў у аўтобусе не было». 6 сакавіка 16 шумілінскіх хакейных заўзятараў, сярод якіх былі як дарослыя, так і дзеці, наведалі матч «Дынама-Мінск» – СКА (Санкт-Пецярбург). Нягледзячы на тое, што беларуская каманда прайграла, пазітыўныя эмоцыі аматараў спартыўных баталій з Шумі-ліна перапаўнялі. Дарэчы, па дарозе дадому было выказана пажаданне арганізаваць паездку на футбол на Барысаў-Арэну ці на стадыён «Дынама» ў Мінску.
* * *
27 сакавіка была арганізавана экскурсія ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і наведванне Вялікага тэатра Беларусі. Як адзначыла інструктар-метадыст ФАЦ па турызме Ірына Кулікава, мерапрыемства было прысвечана Году гістарычнай памяці.
Незабыўныя эмоцыі пакінула экскурсія ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Кожнага ўразіла зала, у якой змешчаны карціны знакамітага беларускага мастака Міхаіла Савіцкага, які сам прайшоў жахі нямецкіх канцлагераў. Серыя карцін «Лічбы на сэрцы» ўражвае трагізмам, мастак паказаў кожным творам, што падобнага больш ніколі не павінна паўтарыцца.
У Вялікім тэатры Беларусі шумілінцы трапілі на прэм’ерную пастаноўку балета «Спящая красавица».
А сёння ўвечары шумілінцы наведаюць драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску, дзе паглядзяць спектакль «Мая жонка – падман-шчыца».
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №24 ад 01.04.2022г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *