Найбольш пытанняў па стану дарог
На «прамой лініі» старшыні райвыканкама Сяргея Галынчыка, якая праходзіла 2 красавіка, найбольшая колькасць пытанняў тычылася стану дарог.Цэлыя тры тэлефанаванні, адно нават з Віцебска, былі па пад’езду да Аўсееўскіх могілак ў райцэнтры. Пытанне ўзнікае практычна кожную вясну, бо могілкі размешчаны сярод палеткаў, і пад’езд перыядычна ўзорваецца ці псуецца сельскагаспадарчай тэхнікай. Скардзіліся на дарогу да вёскі Грабянцы. Жыхароў вёскі Грышаны даўно хвалюе праблема са станам моста праз рэчку.
Другі блок пытанняў адно-сіўся да жыллёва-камунальнай гаспадаркі: у вёсцы Добрына падтапляе падвал дома, з Шуміліна прасілі растлумачыць пытанне з апламбіраваннем лічыльнікаў на ваду.
Таксама з райцэнтра прасілі выдзеліць месца для гандлю лішкамі прадукцыі з прысядзібных участкаў.
Па ўсіх пытаннях, што задавалі заяўнікі, дадзены тлумачэнні, а праблемы, якія патрабуюць вырашэння, накіраваны ў адпаведныя службы ці арганізацыі, вызначаны тэрміны іх выканання і ўзяты на кантроль кіраўніка раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №25 ад 05.04.2022 г.

