4 — 8 апреля проходит республиканская акция «Дом без насилия»

Здоровье Общество

Дзе ёсць гвалт, там няма сям’і

З 4 красавіка па 8 красавіка праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без насілля», мэта якой – уцягванне насельніцтваў аказанне дапамогі і садзейнічанне дзяржаўным органам у рашэнні праблем гвалту ў сям’і з прымяненнем да асоб асацыяльных паводзін мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў.

Дамашняе насілле адбываецца за зачыненымі дзвярыма, але яно з’яўляецца праблемай усяго грамадства. Гвалт у сям’і – распаўсюджаная форма гвалту ў адносінах да жанчын. Многія жанчыны здзяйсняюць грубую памылку, калі пасля першага сямейнага скандалу, які завяршыўся рукапрыкладствам з боку мужа-агрэсара, не надаюць гэтаму асаблівага значэння і не звяртаюцца за дапамогай. Памятайце: у 95% выпадкаў, калі гвалт ужо меў месца, ён паўторыцца.

Насілле ў любой форме праявы непрымальнае для грамадства. Дзе ёсць гвалт у сям’і, там няма сям’і.

Калі вам вядомы факты насілля ў сям’і, вы з’яўляецеся ахвярай, мы гатовы аказаць дапамогу кожнаму. Пра кожны вядомы выпадак фізічных здзекаў просім паведамляць па тэлефонах: 57195, 8(029)2135614 ці 102.

Ларыса ЗАБАЎСКАЯ, загадчыца аддзялення ТЦСАН.

Надрукавана ў №25 ад 05.04.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *