Депутаты Шумилинского районного Совета депутатов провели встречи с избирателями

Общество Президент

35 дэпутатаў – 35 сустрэч
Дэпутаты раённага Савета дэпутатаў правялі ў студзені-лютым шэраг сустрэч з працоўнымі калектывамі і з насельніцтвам па месцы жыхарства.
Як паведаміла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, на сустрэчах дэпутаты абмяркоўвалі са сваімі выбаршчыкамі надзённыя пытанні жыцця, тлумачылі пазіцыю ўлады па тым ці іншым накірунку, разглядалі канкрэтныя звароты людзей.
Кожны з 35-ці дэпутатаў райсавета правёў па адной сустрэчы, у ходзе якіх паступіла звыш ста пытанняў, просьбаў і крытычных заўваг. 36 зваротаў узята на кантроль.
Падчас правядзення сустрэчы старшыні раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай з працоўным калектывам Мікіціхінскай школы паступіла 10 пытанняў. Ірына Мікалаеўна паведаміла, што многія з гэтых пытанняў ужо вырашаны. У прыватнасці, вырашана пытанне па аплаце за рукавіцы, якія вырабляліся ў школе. ААТ “Лаўжанскае” і камбінат каператыўнай прамысловасці райспажыўтаварыства разлічыліся з даўгамі. Станоўча вырашана і пытанне па падвозу школьнікаў на раённыя спаборніцтвы.
Сустрэчы са сваімі выбаршчыкамі, веданне іх жыццёвых спраў і праблем, імкненне дапамагчы вырашыць гэтыя праблемы – галоўнае ў рабоце любога дэпутата, а тым больш пярвічнага, базавага ўзроўню.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №19 ад 06.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *