Итоги работы за первые два месяца года обсуждались на совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Курс – на 200%
Учора на рабочай нарадзе ў раённым выканаўчым камітэце былі абмеркаваны вынікі работы раёна за студзень-люты бягучага года.
Старшыня райвыканкама У. П. Куранны, які вёў нараду, заслухаў справаздачы шэрагу кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый. Уладзімір Пятровіч яшчэ раз адзначыў, што да канца года і прамысловасць, і сельская гаспадарка павінны павялічыць аб’ём валавой прадукцыі ў два разы.
Вялікая ўвага на нарадзе была нададзена пытанням добраўпарадкавання. Парадак павінен быць усюды – на дарозе і вытворчай базе, на палях і фермах, зноў і зноў падкрэслівае старшыня райвыканкама. Уладзімір Пятровіч перакананы, што парадак і дысцыпліна – залог добрых вытворчых паказчыкаў.
У полі зроку кіраўніцтва раёна былі таксама пытанні правапарадку ў раёне, пажарнай бяспекі, гандлёвага абслугоўвання, рэканструкцыі фізкультурна-аздараўленчага комплексу і іншыя
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №19 ад 06.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *