Земельные отношения должны строится строго в рамках закона

Актуалии Общество Официально Президент

Зямля — неацэннае багацце
Зямля — аснова нашага дабрабыту. Адносіны да гэтага неацэннага багацця павінны быць гаспадарлівыя і на карысць справе. У свой час, калі зямельнае  заканадаўства было не такім жорсткім і прынцыповым, у Шуміліне, напрыклад, напладзілася ўсякіх дашчанікаў, кавалкаў зямлі, якія самавольна  займаў чалавек і не плаціў ні капейкі падаткаў. Было, што ўздзіраў той-сёй асфальт пад спартыўнай пляцоўкай і асвойваў зямлю пад агарод.
Сёння такую практыку трэба спыніць. Усё трэба рабіць у рамках закона. Каб нагадаць тым, хто мае ці хоча мець зямельныя ўчасткі, некаторыя артыкулы зямельнага заканадаўства, азнаёміць з дапаўненнямі і змяненнямі, і адкрываем рубрыку “Чалавек і зямля”. Прапануем першы матэрыял. Яго аўтар — начальнік землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы райвыканкама Зофія Францаўна Алюліна.
З 15 лютага 2010 уступілі ў дзеянне дапаўненні і змяненні ў зямельнае заканадаўства. Артыкулы 41 і 42 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі вызначаюць парадак прадастаўлення зямельных участкаў для будаўніцтва і (ці) абслугоўвання гаражоў і аўтастаянак, будаўніцтва (устаноўкі) часовых індывідуальных гаражоў, а таксама для агародніцтва, сенакашэння і выпасу жывёлы. Адзначана, што зямельныя ўчасткі пад гаражы даюцца юрыдычным асобам без правядзення аукцыёнаў ў пастаяннае ці часовае карыстанне. Зямельныя ўчасткі ў часовае карыстанне для будаўніцтва індывідуальных гаражоў на прыдамавой тэрыторыі выдзяляюцца райвыканкамам інвалідам I і II груп, інвалідам з парушэннем апорна-рухальнага апарату, інвалідам Вялікай Айчыннай вайны і тым, хто захварэў і перанёс прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама інвалі-дам, у адносінах да якіх устаноўлена прычынная сувязь інваліднасці з вышэйзгаданай катастрофай, калі інвалід з’яўляецца ўласнікам транспартнага сродку.
Зямля ў часовае карыстанне выдзяляецца і для вядзення агародніцтва. Але чалавек павінен трымацца законаў. Для парушальнікаў прадугледжаны штрафныя санкцыі. Напрыклад, арт. 15.10 КоАП прадугледжвае штраф да 10 базавых велічынь, а індывідуальным прадпрымальнікам — да 25, юрыдычным асобам — да 100 БВ за невыкарыстанне на працягу аднаго года зямельнага ўчастка для сельгасвытворчасці, на працягу двух гадоў — для мэт не сельскагаспадарчага прызначэння. Сурова караецца землекарыстальнік, які знімае гумусны слой зямлі, дапускае эрозію зямлі і іншыя парушэнні. Нельга выкарыстоўваць зямельны надзел не па прызначэнні. За такое парушэнне прадугледжаны санкцыі: ад 2 да 10 БВ — штраф на радавога землекарыстальніка, ад 5 да 25 БВ — на ІП, ад 20 да 100 БВ — на юрыдычную асобу.
Трэба сказаць, не надта ліберальнічаем. Толькі за чэрвень праведзена 12 праверак, на 1 ліпеня за адміністрацыйныя правапарушэнні, выяўленыя нашай службай, спагнана штрафаў на суму 3273,7 тысячы рублёў.
У ходзе праверак па захаванні зямельнага заканадаўства і своечасовай ліквідацыі парушэнняў службай выдадзена за паўгоддзе 50 прадпісанняў, парушальнікам дадзены канкрэтныя тэрміны для выпраўлення становішча.
Опубликовано в №58 от 30.07.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *