1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей

Актуалии Официально

Паважаныя жыхары Шумілінскага раёна!
Прыміце самыя цёплыя, самыя шчырыя віншаванні з Міжнародным днём абароны дзяцей!

Гэта свята нагадвае грамадству пра неабходнасць паважаць і абараняць правы дзіцяці, пра тую вялікую адказнасць, якая ляжыць на грамадзянах, органах дзяржаўнай улады за юнае пакаленне, яго бяспеку, фізічнае і духоўнае развіццё.
Ад таго, як мы клапоцімся пра дзяцей і выхоўваем іх, залежыць будучае краіны.
Сёння юныя шумілінцы радуюць нас цудоўнымі вынікамі, паспяхова прадстаўляюць раён на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах, конкурсах і алімпіядах.
Паважаныя дарослыя! Наша з вамі задача – дапамагчы дзецям паверыць у свае сілы і даць ім магчымасць рэалізаваць свае таленты. У нашых сілах зрабіць так, каб кожнае дзіця заўсёды адчувала ўвагу дарослых.
Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, цярпення і дабра, шчасця і дабрабыту, добрага летняга адпачынку! Веры ў сябе і свае сілы!
Раённы выканаўчы камітэт.                           Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *